І зноў таленавітая паэтэса і пісьменніца Клаўдзія Дубовік падаравала нам сваю кнігу – зборнік эсэ «Багданава – вёска нашага дзяцінства». Яшчэ ў прадмове жанчына падзялілася, што ідэя напісаць гэтую кнігу прыйшла невыпадкова. Калісьці даўно яна ўжо напісала апавяданне «Калодзеж», якое было надрукавана на старонках нашай газеты. У сваіх творах яна распавядала таксама аб мужнасці сваёй матулі – Аляксандры Сургучовай, аб некаторых жыхарах вёскі.
ло б добра напісаць пра кожнага жыхара сваёй роднай вёсачкі. І, прачытаўшы кнігу, думаю, што атрымалася вельмі добра. Гісторыі, аб якіх распавядае Клаўдзія Дубовік, вельмі цікавыя. Гэта і ўспаміны пра першыя танцы, першае каханне, сяброўства, ды і шмат чаго. На першы позірк мне здавалася, што гэта будзе цікава чытаць толькі вясковым жыхарам. Але як я памылялася! Па-першае, многія з тых жыхароў, чые гісторыі мы прачыталі ў зборніку, ужо раз’ехаліся – хто перабраўся ў Вілейку, хто ў іншае месца. А гэта значыць, что значна павялічалася колькасць знаёмых, якім будзе займальна прачытаць аб сваім новым суседзе. А, па-другое, гэты зборнік – мілагучная мелодыя душы… Кожнае слова ў ім прапітана неахопным каханнем… Да родных мясцін, да тых людзей, якія жылі побач. Памяць — цікавая штука. Яна вяртае нас у такія хвіліны нашага жыцця, што здаецца, адчуваеш нават асобныя пахі, чуеш урыўкі гутарак… Так і ў сваім зборніку Клаўдзія Дубовік так выразна пераказала гісторыі роднай вёсачкі, нібы перамясціла нас у той час: дазволіла разам з ёй схадзіць на танцы, адведаць вясковага сала, пазнаёміла са сваімі сябрамі і нават падзялілася сакрэтамі кахання…
Клаўдзія Дубовік выказвае ўдзячнасць жыхарам вёсак Багданава і Хамянцы за прадастаўленыя здымкі. На ўкладцы каляровыя здымкі прадаставіў таксама наш фотакарэспандэнт Аляксей Камінскі. А таксама вялікую падзяку трэба выказаць аддзелу бібліятэчнага маркетынгу ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік»: Аксане Дубяга, Марыі Барахоўскай і Таццяне Камінскай. Не першы год бібліятэка падтрымлівае сувязь з таленавітымі людзьмі Вілейшчыны. А, як паведаміла Аксана Дубяга, Клаўдзію Дубовік і наогул ужо лічуць сваім сябрам. Не першы раз яны дапамагаюць ёй выпускаць кнігу. Вось і зараз займаліся наборам тэксту, мастацкім афармленнем, вёрсткай, рэдагаваннем. «Клаўдзія Дубовік – не толькі наш сябра, – расказвае Аксана Дубяга. – А сябра ўсёй нашай бібліятэчнай сям’і. Быццам нейкі святочны анёлак прылятае да нас пасля нашых сустрэч. Такі таленавіты чалавек натхняе і нас сваімі поспехамі. І за гэта ёй – вялікі дзякуй».
Напярэдадні дня народзінаў пісьменніцы хочацца пажадаць ёй моцнага здароўя і наступных бясконцых поспехаў на шлях творчасці.
Анастасія ЛЕАНОВІЧ.
Фота з архіва ДУК «ВРЦБ
імя Ганны Новік»
Палёт чалавека ў космас
Самы незабыўны дзень быў 12 красавіка 1961 года. У гэты дзень аб’явілі па радыё аб першым палёце савецкага чалавека ў космас – Юрыя Аляксеевіча Гагарына. Голас дыктара звінеў як нацягнутая струна, яго радасць і ўся паўната пачуццяў перадавалася нам, слухачам. Ад пачуццяў, што мяне перапаўнялі, я скакала. І раптам цётка Маня кажа: «Шура, ці гэта не той Юрка, што жыў ад нас праз дарогу? Ён яшчэ малы быў.»
Вось пры гэтых словах трэба было бачыць мой твар, бо я была ў гэты момант самай шчаслівай на свеце. Я нібы дакранулася да гісторыі. Дакладна сказаць не магу, але наш род па мацярынскай лініі ідзе са Смаленшчыны, так што словы цёткі Мані маглі быць праўдай, бо і сапраўды іх сям’я пражывала ці то ў Гжатску, ці то побач.
З новай кнігі Клаўдзіі ДУБОВІК









