Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Меркаванне Галіны Капцюг аб праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі

Галіна Ігнацьеўна КАПЦЮГ, пенсіянерка:
– Уважліва прачытаўшы праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, хачу выказаць свае думкі па некаторых яе артыкулах. Я – дзіця вайны. Сёння мяне хвалюе, як трактуюць удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Доб­ра, што артыкулам 15 зацвярджаецца, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб по­дзвігу нашага народа ў той вайне.


Як педагог вітаю бясплатную адукацыю, якую можа атрымаць кожны ў дзяржаўных навучальных установах. А я памятаю свае школьныя гады (гэта 50-я гады), калі трэба было плаціць за вучобу ў старэйшых класах.
Мы, пенсіянеры, як ніхто іншы, напэўна, адчуваем патрэбу ў дапамозе медыцыны. Вельмі прыемна, што ў Канстытуцыі будзе замацавана бясплатнае лячэнне ўсім грама­дзянам Рэспублікі Беларусь за кошт дзяржаўных сродкаў. А вось напісанае далей “… в порядке, установленном законом” мне падаецца неканкрэтным.

Канстытуцыя – Асноўны Закон, па якім будзем жыць мы і будучае пакаленне. Будзем за яе шчыра галасаваць.

Падрыхтавала Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 157 queries