Такім быў сёлета дэвіз свята ў Будслаўскім касцёле. Адзіным, сапраўды гуманістычным сэнсам, яно аб’яднала памкненне людзей скінуць з сябе бярэма граху з дапамогай заступніцтва Божай Маці.
Можна было назіраць, як каля касцёла, скленчыўшы проста на зямлі, людзі спавядаліся святарам у надзеі на высокую адпусту. З падобнай надзеяй штогод, напярэдадні свята Маці Божай Будслаўскай, выпраўляюцца да яе пілігрымы. Каму прадстаіць прайсці кароткі, а каму і няблізкі шлях. Традыцыя набірае моц, кожны раз пашыраючы кола жадаючых прыняць пакаянне цераз перашкоды фізічнага парадку. Успомнім цярністы шлях Пана Есуса, яго пакорлівасць волі Нябеснага Айца. Яна – як наказ пілігрымам, як заклік у цярплівасці шукаць шлях да Неба.
Благаславёная зямля святочна расхінула для падарожнікаў свае абдымкі. Іх сустракалі ў вёсках і мястэчках, гасцінна запрашалі на начлег, выпраўляючы разам з пілігрымамі часцінку свайго ўласнага памкнення да прыняцця ў сэрца Бога.
«Будслаў – месца сустрэчы чалавека з чалавекам і чалавека з Богам» – гэтыя словы прамовіў на святой імшы біскуп Юзаф Станеўскі, як нельга больш дакладна характарызуючы атмасферу свята. Тут рэальныя кантакты людзей праходзілі пад покрывам нябеснага благаславення.
Імкнуся штогод дакрануцца да свята галоўнага храма майго жыцця. І бязмерна ўдзячна Усявышняму, калі ён прадстаўле мне такую магчымасць. Тут – мая Радзіма, тут – карані маёй веры і шчыры пагляд Святой Марыі. Даравальны і міласэрны.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов