Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Літаратурны OPEN-AIR: У конкурсе прынялі ўдзел 50 аматараў беларускай паэзіі самага рознага ўзросту

Папулярызаваць творчасць выдатных паэтаў Беларусі, далучыць чытачоў да літаратурнай спадчыны класікаў – такая мэта раённага бібліятэчнага свята-конкурсу “Галасы паэтаў Беларусі…”, які прайшоў у мінулую пятніцу на вуліцы Савецкай каля будынка Вілейскай раённай бібліятэкі.

DSCF4545

Гледачоў чакалі розныя гульні, конкурсы і акцыі. Літаратурная QR-акцыя “Вершы ў кішэні” знаёміла з найпрыгажэйшымі ўзорамі беларускай паэзіі ў сеціве. Удзельнікі конкурсу “Успомні верш” паказалі выдатнае веданне класічных вершаў. Усім спадабалася інтэрактыўная гульня “Вершаваны віраж”, удзельнікі якой з прапанаваных радкоў складалі свае вершы. А прыняўшы ўдзел у акцыі “Парада ад класіка”, можна было пагутарыць са знакамітым чалавекам і папрасіць у яго рады. Для гэтага патрэбна было загадаць жаданне і наўздагад выцягнуць запіску з адным сказам-адказам ад беларускага пісьменніка альбо паэта. Аддзел па рабоце з дзецьмі падрыхтаваў і правёў конкурс малюнкаў “Малюем вершы”, на дзіцячай пляцоўцы можна было адпачыць і прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі.

DSCF4553

Але галоўная падзея літаратурнага OPEN-AIR – конкурс выразнага чытання.У конкурсе прынялі ўдзел 50 аматараў беларускай паэзіі самага рознага ўзросту. Кожны з іх на памяць аб гэтай падзеі атрымаў даведнік “Вилейский край”, пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Каля будынку раённай бібліятэкі гучалі вершы Я. Коласа, М. Танка, П. Панчанкі, М. Багдановіча, У. Караткевіча, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, Я. Янішчыц, А. Грачанікава і многіх іншых. Не абмінулі ўдзельнікі сваёй увагай і мясцовых аўтараў. Мы пачулі вершы І.Лашуткі і Г. Новік.

DSCF4563

Паэтычнае свята закранула толькі самую малую частку літаратурных твораў беларускіх паэтаў. Многае засталося недагавораным. Вершы многіх паэтаў засталіся непрачытанымі. Але мы спадзяемся, што гэты дзень і наша сустрэча для ўсіх застанецца ў памяці, як добры і шчаслівы дзень, праведзены ў коле сяброў. І ўпэўненыя, што свята абудзіла цікавасць да паэзіі, і што з кожным годам прыхільнікаў паэзіі будзе ўсё больш і больш.

DSCF4540

Мы хочам падзякаваць адміністрацыі дзяржаўнай установы культуры “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г.Новік”, старшыне Вілейскага раённага аддзела грамацкага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” Гіро Мікалаю Мікалаевічу і адміністрацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі за дапамогу ў набыцці прызоў.

DSCF4568

Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г.Новік.

Фота Аляксея КАМІНСКАГА

DSCF4627DSCF4606DSCF4603

DSCF4596DSCF4594

DSCF4582DSCF4584DSCF4585DSCF4588

DSCF4589DSCF4576DSCF4574

Пераможцы конкурсу выразнага чытання.

1-ая узроставая група  (дзеці да 4 кл.)                                

Дыпломам 1 ступені ўзнагароджана Дар’я Сарокіна, вучаніца  ДУА “Вілейская гімназія №2”. Яна прапанавала кампазіцыю з твораў  Івана Лашуткі “Мой верш” .

Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Мікіта Пуцэйка, вучань ДУА “Пачатковая школа №6”. Ён прачытаў верш Алеся Дудара “Скарына”.

Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Марыя Келлер, вучаніца ДУА “Любанская сярэдняя школа”. Прагучаў верш Пімена Панчанкі “Дзеці вайны”.

Дыпломамі ў намінацыі «Самы юны выканаўца»узнагароджаны выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №8”Яўгенія Ткачэнка і Іван Новаш. У іх выкананні мы пачулі вершы  Алены Варанец “Пакарміце Мурку” і  Васіля Жуковіча “Бабка ўнучка частавала”.

Дыпломам у намінацыі «Самы абаяльны выканаўца»узнагароджана Ангеліна Прохарава, вучаніца “Пачатковай школы №6”.Яна прачытала верш Таццяны Цвірка ”Край  любімы  мой”.

2-ая ўзроставая група  (вучні 5-7кл.)

Дыпломам 1 ступені ўзнагароджанаДзіяна Гіль, вучаніца ДУА “Вілейская гімназія №1 “Логас”. Яна прапанавала  верш Кастуся Жука “Францішку Скарыне”.

ДыпломаміІІ ступені ўзнагароджаны Агата Дзятко і Таццяна Дзевяцень з ДУА “Вілейская гімназія №1 “Логас”. У іх выкананні мы пачулі вершы Генадзя Бураўкіна “Песня пра маці” і  Максіма Багдановіча “Маёвая песня”.

Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны Дар’я Лях іЯна Пакусаеваз ДУА “Вілейская гімназія №1 “Логас”. У іх выкананні мы пачулі вершыАнатоля Грачанікава “Усё часова на зямлі, часова” і  Максіма Багдановіча  “Калі паласу агнявую…”.

Дыпломам у намінацыі «Самы абаяльны выканаўца» узнагароджана Паліна Канухіна, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа №5”. Прагучаў верш Алеся Ставера “Мой народ праз стагоддзі пранёс дабрату”.

Дыпломам у намінацыі «Самы эмацыянальны выканаўца» узнагароджана Аліна Пыско, удзельніца студыі мастацкага чытання “Ветразь” ДУА “Вілейская гімназія №2”.  Яна пазнаёміла з кампазіцыяй з вершаў Уладзіміра Весялухі “Сапраўднае шчасце”.

3-яя ўзроставая група  (вучні 8-11кл.)

Дыпломам1 ступені ўзнагароджаны Амраан  Аль-Хлейфат,удзельнік студыі мастацкага чытання “Ветразь” ДУА “Вілейская гімназія №2”. Ён прапанаваў паэтычную кампазіцыю з паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”.

Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Аляксандра  Стрэж, вучаніца ДУА  “Сярэдняя школа №5”. Яна прачытала верш  Ганны  Новік “Сын”.

Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Арсеній Максімаў, удзельнік студыі мастацкага чытання “Ветразь”  ДУА “Вілейская гімназія №2”.   Прагучаў  вершАлеся Дудара “Скарына”.

Дыпломам унамінацыі «За шчырасць выканання» узнагароджана ЯўгеніяЛяшкевіч,вучаніца ДУА  “Сярэдняя школа №3”. Прагучаў верш Уладзіміра Караткевіча  “Дзяўчына пад дажджом”.

Дыпломам у намінацыі «За самае лірычнае выкананне» узнагароджана Святлана Доўгая, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа №5”.

З кампазіцыяй па творах Івана Лашуткі  “Бо сказана…”.

4-ая ўзроставая група (дарослыя)

Дыпломам 1 ступені ўзнагароджана Алена Іванаўна Бабарыка, бібліятэкар Вязынскай сельскай бібліятэкі. Яна пазнаёміла з вершам Рыгора Барадуліна “Традыцыі”.

Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Алена Казіміраўна Калініна, бібліятэкар Шылавіцкай сельскай бібліятэкі. Яна прачытала верш Алеся Бачылы “Наказ маці”.

Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Галіна Ігнацьеўна Капцюг, удзельнік літаратурнай гасцёўні “Дамінанта душы”. Прагучаў верш Пімена Панчанкі “Святочныя салюты”.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 142 queries