Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Кожны лёс прапусціць праз сябе

12 верасня 2011 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створана самайстойнае ведамства – Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Яно ўтварылася шляхам зліцця следчых падраздзяленняў Міністэрства ўнутранных спраў, пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Больш падрабязна расказаць пра службу, а таксама пра задачы, над вырашэннем якіх яна працуе, мы папрасілі начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Яўгена МЯГКОВА.

12 верасня 2011 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створана самайстойнае ведамства – Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Яно ўтварылася шляхам зліцця следчых падраздзяленняў Міністэрства ўнутранных спраў, пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Больш падрабязна расказаць пра службу, а таксама пра задачы, над вырашэннем якіх яна працуе, мы папрасілі начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Яўгена МЯГКОВА.

– Пачну з таго, что Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь – адзіная і цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных праваахоўных органаў, якія з’яўляюцца органамі папярэдняга следства і ажыццяўляюць паўнамоцтвы ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці.

– Работа следчага заўжды з’яўлялася прыкладам вытрымкі, мужнасці і самааддачы. Раскажыце, што ўяўляе сабой сёння раённы аддзел Следчага камітэта і чым займаецца?

– Ён пачаў сваю працу з 1 студзеня 2012 года. Касцяк каллектыву быў сфарміраваны адразу, што станоўча адбіваецца на выніках работы. Калектыў моцны, згуртаваны і дружны, дзе кожны гатоў дапамагчы таварышу. Сёння ў следчым аддзяленні, якое ўзначальвае мой намеснік Аляксандр Путырскі, працуе 14 следчых, з якіх 6 – старэйшых і 1 па асоба важных справах. Акрамя таго, у нас ёсць інспектар па дакументацыйным забеспячэнні і гаспадарцы. Кожны з следчых – перспектыўны супрацоўнік. Так, Аляксей Чарапан, Аляксандр Томкавіч, Аляксандр Крымоўскі і Андрэй Ярашэвіч – спецыялісты па найбольш складаных справах, Вадзім Пуцэйка і Уладзімір Занкавіч – прафесіяналы ў расследванні эканамічных злачынстваў, Андрэй Турскі вядзе лінію дарожна-транспартных здарэнняў. Віталь Кляўда і Алексей Ясюкевіч адказваюць за справы, звязаныя з парушэннем прыродаахоўнага заканадаўства. Маладыя супрацоўнікі – Іна Палянская, Наталля Мехава, Яўген Юшкевіч і Артур Станчык – разглядаюць справы розных катэгорый. Але гэта зусім не азначае, што ў рабоце следчага толькі справы па яго профілю, следчаму трэба ўмець паспяхова разбірацца ва ўсіх здзейсненых злачынствах.

– Над якімі задачамі зараз працуеце?

– Прыярытэтным накірункам нашай дзейнасці з’яўляецца хуткае і поўнае расследаванне крымінальных спраў, аператыўнае выкрыццё вінаватых ва ўчыненых злачынствах, поўная кампенсацыя нанесенай злачыннымі дзеяннямі вінаватых асоб шкоды, вызначэнне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць з’дзяйсненню злачынстваў. Цесна супрацоўнічаем з падраздзяленнямі крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі, а таксама каардынуем іх работу па якасным выкананні пастаўленых задач у барацьбе са злачыннасцю.

– Напэўна, такі падыход дае свой плён?

– Скажу так, што дзякуючы кампетэнтнасці і зладжанасці супрацоўнікаў у рабоце райаддзела з пачатку яго існавання не было дапушчана такіх негатыўных момантаў у рабоце, як незаконнае прыцягненне грамадзян да крымінальнай адказнасці, незаконных арыштаў, парушэнняў праў і свабод грамадзян. Хаця сёння мы расследуем практычна ўсе катэгорыі спраў, у тым ліку і тыя, якімі раней займаліся следчыя пракуратуры.

– Яўген Мікалаевіч, якія можаце прывесці лічбы, што пацвярджаюць станоўчую работу райаддзела?

– З пачатку года ў нашу службу паступіла 465 заяў і зваротаў грамадзян. Па 305 з іх прыняты рашэнні аб узбуджэнні крымінальных спраў, расследавана ўвогуле 180 крымінальных спраў, перада-дзена пракурору для напраўлення ў суд 142 такія справы. Прыцягнуты да крымінальнай адказнасці 144 вінаватыя асобы, у адносінах да якіх судом вынесены абвінавачваемыя прыгаворы. Па справах, накіраваных у суд, нанесеная вінаватымі шкода кампенсавана на суму 554 мільёны рублёў, накладзены арышт на маёмасць абвінавачваемых на суму 822 мільёны рублёў.

– Служба следчага – найперш служба мужчын. Але ж у вас працуюць і дзяўчаты…

– Прафесія следчага – універсальная. Ёсць многа прыкладаў прафесіяналаў сваёй справы і сярод мужчын, і сярод жанчын. Жанчына-следчы якраз адрозніваецца асаблівай інтуіцыяй, тактычнасцю і праніклівасцю. Для цудоўнай палавіны прафесія цяжкая. Начныя дзяжурствы, працоўны дзень ненармаваны, і, па званку, як і большасці з нас, дадому ісці не атрымоўваецца. Нашы жанчыны-следчыя хочуць і здольныя справіцца з любымі цяжкасцямі. Таму асаблівая ўдзячнасць ім, жанчынам у пагонах, хвала за тое, што выбралі такі жыццёвы шлях. Дарэчы, у райаддзеле працуюць чатыры жанчыны, тры з якіх – следчыя.

Карыстаючыся выпадкам, хачу сказаць і пра ветэранаў службы – кожны з іх, ветэранаў,  унёс дастойны ўклад у справу аховы правапарадку і перадаў свой багаты вопыт новаму пакаленню. На працягу многіх гадоў, на любым гістарычным этапе, у любой складанай сітуацыі яны з гонарам выконвалі пастаўленыя задачы. Віктар Таратухін, Анатоль Мандрык, Мікалай Раманчук, Аляксей Чарапан, Аляксандр Фірс, Міхаіл Давідовіч – гонар следства. Ад сябе асабіста і ад імя ўсяго калектыву жадаю ветэранам і іх сем’ям усяго самага добрага. Няхай у іх жыцці будзе як мага больш шчаслівых хвілін. У аддзеле для кожнага з нас вы прыклад любові і вернасці абранай прафесіі і жаданыя госці, бо былых следчых не бывае. Вам –бязмежная павага!

– Ну і апошняя пытанне, Яўген Мікалаевіч. З якім настроем сустракаеце чарговую гадавіну дзейнасці Следчага камітэту? Над вырашэннем якіх задач збіраецеся працаваць надалей?

– За час сваёй работы Следчы камітэт паказаў сябе як самастойная праваахоўная структура, здольная ўсебакова, поўна, аб’ектыўна і аператыўна расследаваць злачынствы ў адпаведнасці з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, праводзіць праверкі па заявах і зваротах насельніцтва, надзейна абараняць правы і законныя інтарэсы грамадзян, арганізацый і дзяржавы.

Напярэдадні свята сардэчна віншую ўсіх калег з днём утварэння Следчага камітэта. Шчыра дзякую за высакародную, нялёгкую і неабходную працу, старанне, узорнае нясенне службы. Жадаю вам здароўя і шчасця, поспехаў у пошуку праўды і вінаватых, вытрымкі і цярпення, аптымізму і пачуцця адказнасці ў адносінах з калегамі, і з усімі людзьмі, сямейнага цяпла і дабрабыту, мірнага неба над галавой. Быць дабрэшымі з людзьмі, уважлівей да іх адносіцца – ад гэтага залежыць наш аўтарытэт. Так хочацца, каб пра вілейскіх следчых мы чулі толькі добрае, каб наш прафесіяналізм толькі рос і зорачкі на пагонах былі толькі за прыкладную службу, а не за выслугу гадоў. Памятайце, за кожнай справай стаіць лёс аднаго, а можа і некалькіх чалавек і іх блізкіх. Кожны такі лёс патрэбна прапусціць праз сябе. Таму ўсім нам патрэбны веды, логіка, дасканаласць, праўдзівасць і якасць. Са святам, калегі!

Падрыхтавала Ірына БУДЗЬКО.

Фота прадастаўлена Следчым камітэтам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 25 queries