Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Кожнага падпісчыка чакае падарунак

Лічаныя дні засталіся да заканчэння снежня. На парозе наступны год – 2014-ты. Якім ён будзе? Хочацца верыць, шчаслівым для кожнага з нас. А яшчэ – багатым на цікавыя падзеі, новыя знаёмствы, дасягненні і поспехі. Пра ўсё гэта і не толькі вы, паважныя нашы сябры, прачытаеце на старонках мясцовага выдання.
Цікавыя рубрыкі і праекты, карысная інфармацыя для людзей самых розных прафесій, узростаў і інтарэсаў, магчымасць задаць пытанне, павіншаваць блізкіх і сяброў – усё гэта чакае вас і ў новым годзе. А яшчэ вас не пакінуць раўнадушнымі жыццёвыя гісторыі, вершы мясцовых паэтаў, адказы кампетэнтных спецыялістаў на пытанні, забаўляльныя конкурсы і віктарыны… Будзе многа карыснага і цікавага. Каб быць у курсе ўсяго гэтага, ад вас, паважаныя віляйчане, патрабуецца нямнога – да канца снежня аформіць падпіску на першы квартал (пры жаданні і на паўгоддзе) на газету «Шлях перамогі». Гэта вы зможаце зрабіць на любым паштовым аддзяленні ці ў вашага паштальёна. Кошт падпіскі на месяц – 17500 рублёў, на квартал – 52500 рублёў. Кожнага падпісчыка чакае падарунак – прыгожы і патрэбны кожнаму насценны каляндар ад «Шляху перамогі».

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 183 queries