Насычанымі паездкамі і выступленнямі былі гэтыя кастрычніцкія дні для кіраўніка аўтаклуба Палаца культуры Сяргея Рудніцкага і яго цудоўнага калектыву «Бабіна лета».
– Пачалі са святкавання Дзён пажылых людзей і маці, з якім мы віншавалі вязынцаў, – расказаў Сяргей Сяргеевіч. – Разам з сацыяльнай службай і мясцовымі валанцёрамі мы зладзілі ў Вязыні сапраўднае свята. Былі песні, цікавыя размовы, віншаванні. Атрымалася вельмі цёпла, а ўражанні засталіся самыя добрыя і светлыя.
А пазней, 10 кастрычніка, калектыў і яго кіраўнік пабывалі ў вёсцы Сасноўшчына Даўгінаўскага сельсавета. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталія Радзевіч, кіраўнік мясцовай улады Аляксандр Маліноўскі, сацыяльная служба. Вельмі хораша выступалі выхаванцы даўгінаўскай дзіцячай музычнай школы і, вядома ж, вілейскія артысты.
Сапраўднае свята на Дзень маці, у якім вілейскія артысты таксама прынялі ўдзел, прайшло ў Асіпавіцкай школе. Сюды былі запрошаны бабулі, матулі, цяперашнія і будучыя, не толькі з гэтага населенага пункта, але і з навакольных. Усіх іх цёпла віталі старшыня сельвыканкама Мікалай Гіро, дырэктар мясцовай школы Аляксандр Волк. А вучні падрыхтавалі цікавае выступленне для сваіх мам і бабуль і падарылі ім зробленыя сваімі рукамі падарункі.
Вельмі добрай была і праграма вілейскіх артыстаў – «Бабіна лета» і Сяргей Рудніцкі нікога не пакінулі раўнадушнымі. А вядучая праграмы – загадчыца аддзялення надомнага абслугоўвання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Данута Раманоўская – правяла з прысутнымі цікавыя конкурсы, уручыўшы ўдзельнікам прызы і сувеніры.
– Цікавае было мерапрыемства, – падзяліўся дырэктар школы Аляксандр Волк. – Але ім святкаванне не закончылася – у другой палове дня наша вучаніца Алена Трыпуць на раённым мерапрыемстве да Дня маці атрымала прыз за сваё сачыненне пра маму, з якім яна заняла другое месца ў раённым конкурсе. Так што ўражанні аб свяце – самыя прыемныя і запамінальныя.
І гэта вельмі важна. Бо прайшло не проста свята, а свята Мамы.
Ірына БУДЗЬКО
Кастрычніцкія выступленні калектыву «Бабіна лета»
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ