Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча пройдзе ў Вілейцы

У светлыя пасхальныя дні мы шчыра запрашаем вас на канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча, які адбудзецца 12 мая ў Вілейскім Палацы культуры а 18.00 гадзіне.

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча-адзін з вядучых у Беларусі творчых калектываў. Хор быў створаны ў 1952 годзе выбітным дзеячам Нацыянальнай музычнай культуры Генадзем Іванавічам Цітовічам-фалькларыстам, этнографам, народным артыстам СССР, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР, прафесарам. Працягваючы развіццё традыцый хору, з 1975 года калектыў узначальваў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі-народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў, кавалер ордэна Францыска Скарыны, прафесар, які ў 2020 годзе заўчасна пайшоў з жыцця, пакінуўшы багатую спадчыну ў нацыянальнай культуры Беларусі. Сёння ў рэпертуарнай скарбніцы хору больш за тысячу твораў. Канцэртныя праграмы калектыву незабыўныя, яны фарміруюцца з удзелам харавой, вакальнай і аркестравай груп, якія выступаюць адначасова, ствараючы разгорнутыя вакальна-харэаграфічныя, тэатралізаваныя кампазіцыі. На рахунку творчай геаграфіі калектыву ўдзел у многіх значных мерапрыемствах Беларусі і за яе межамі.

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча – жаданы госць на Вілейскай зямлі, ганаровы ўдзельнік святочных дабрачынных канцэртаў «Свет Рождества Христова».

У праграме канцэрта прагучаць духоўныя спевы, святочныя творы, беларускія народныя песні і танцы.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 149 queries