Калі запрацуе ліфт?
З гэтым пытаннем звярнуўся ў рэдакцыю віляйчанін Ромыш, які жыве па вуліцы Гагарына, 12-1.
– Больш месяца не працуе, – сказаў ён. – Званіў у ЖРЭУ – так і не растлумачылі, што і як. Дык што з ліфтом на самой справе?
Гэтыя пытанні мы адрасавалі намесніку дырэктара ГУП «Вілейская ЖКГ» Марыі Андрыеўскай. Вось што яна растлумачыла:
– Сапраўды, у гэтым доме праводзілася замена ліфта. Ужо ўстаноўлена новая кабіна, а для падключэння чакаем прыезду спецыялістаў-наладчыкаў. Да канца сакавіка ліфт будзе падключаны.
Чаму ў інфакіёсках нельга заплаціць за садок?
Гэтае пытанне задала нам маладая мама. І за кааператыў не заплаціш, і яшчэ некаторыя плацяжы, удакладніла жанчына, не зробіш. Толькі вось за звыклыя жыллёва-камунальныя паслугі – калі ласка.
Як растлумачыў намеснік дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг №632 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Вілейкі Аляксандр Шырочын, пытанне не ў кампетэнцыі іх установы. Пастаўшчыкі паслуг (а калі размова ідзе, дапусцім, пра дзіцячы садок, то такім з’яўляецца аддзел адукацыі, спорту і турызму) павінны заключыць адпаведныя дагаворы на аказанне гэтых паслуг са спецыялізаваным падраздзяленнем Нацбанка. Вось і ўсё. Тыя ж водаканал і жыллёва-камунальная гаспадарка ў свой час гэта зрабілі – і людзі маюць магчымасць разлічвацца за іх паслугі праз інфакіёскі.
Калі з’явіцца новы тэлефонны даведнік?
Такое пытанне паступіла ад пенсіянера Андрэя Ількевіча. Вось што адказаў начальнік Вілейскага РУЭС Уладзімір Мароз:
– Магу парадаваць тых, каго гэта пытанне цікавіць: выпуск новага тэлефоннага даведніка запланаваны на 2015 год.
Як растлумачыў Уладзімір Георгіевіч, да гэтага часу будуць завершаны ўсе падключэнні, і даведнік будзе, што называецца, са змяненнямі і дапаўненнямі.
Падрыхтавала Ірына БУДЗЬКО
Калі запрацуе ліфт? Чаму ў інфакіёсках нельга заплаціць за садок? Калі з’явіцца новы тэлефонны даведнік?
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ