Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Ірына Супрановіч: упэўнена, што рэферэндум расставіць усе кропкі над “і”

27 снежня абнародаваны праект Асноўнага Закона краіны. На Нацыянальным інтэрнет-партале кожны можа пазнаёміцца са зменамі і ўдакладненнямі ў Канстытуцыю, меркаванні і прапановы грамадзян акумулюе і сістэматызуе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

З экспертамі і не толькі – разважаем, абмяркоўваем, прапануем.

Ірына Супрановіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь:

– Задачы, якія стаялі перад краінай у Год народнага адзінства, патрабавалі суладных дзеянняў усіх органаў улады па абароне суверэнітэта, асноўных каштоўнасцяў беларускага народа і забеспячэнні дастойнага ўзроўню жыцця нашых грамадзян. Вынікам шырокага грамадскага дыялогу стала выпрацоўка прапаноў па зменах у Канстытуцыю. Для дэпутатаў удзел у іх падрыхтоўцы з’явіўся адным з самых важных і адказных накірункаў заканадаўчай дзейнасці. Праект адноўленага Асноўнага Закона вынесены на ўсенароднае абмеркаванне.

Упэўнена, што рэферэндум расставіць усе кропкі над “і”, прадэманструе мудрасць беларускага народа і яго імкненне застацца гаспадаром на сваёй зямлі. На гэта і было накіравана прыняцце Закона аб зменах дзеючай Канстытуцыі, які стварае ўмовы для спакойнага і арганізаванага правядзення намечаных грамадска-палітычных пераўтварэнняў.

Таццяна ШАРШНЁВА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries