15 лютага наша краіна адзначае Дзень памяці воінаў, якія выконвалі службовы абавязак за межамі Айчыны. Гэта трагічная і ў той жа час гераічная старонка ў жыцці ўсёй краіны.
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты і ветэраны, нашы землякі, вы прайшлі агонь «гарачых кропак», але трымаецеся па-ранейшаму ў страі, на перадавой мірнага жыцця. Вы ўносіце вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, працоўны ўклад у развіццё Вілейскага раёна. Ваш гераізм, доблесныя справы на карысць і славу Радзімы служаць прыкладам для падрастаючага пакалення і ўсіх нас, вашых сяброў, калег, родных і блізкіх. Прыміце словы ўдзячнасці і падзякі за мужнасць і стойкасць. Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, душэўнага спакою, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця!
Ірына СУПРАНОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь