Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Ильянскую школу посетил известный спортсмен Владимир Юшко

Наша школа часта прымае ў сваіх сценах знакамітых людзей. На гэты раз сустрэча адбылася з выпускніком нашай школы Уладзімірам Юшко. Мы ведалі пра яго, але спаткацца штосьці не атрымлівалася, бо гэта вельмі заняты малады чалавек. Гэта спартсмен, які мае шмат тытулаў: чэмпіён Беларусі, чэмпіён Расіі, чэмпіён Прыбалтыкі, уладальнік Кубка Міру, чэмпіён Еўропы па баях без правілаў. Усе гэтыя тытулы ў поўнай меры адлюстроўваюць узровень яго дасягненняў і ўзровень яго прафесіяналізму.

Падрыхтоўку да мерапрыемства мы пачалі з вывучэння яго біяграфіі, яго дасягненняў, з вывучэння таго, чым ён займаецца цяпер. У школе працуе яго маці, і таму мы мелі магчымасць пагутарыць з ёй пра сына.
Сустрэча праходзіла ў форме прэс-канферэнцыі. Вучаніцы 11 класа падрыхтавалі пытанні, на якія наш госць даваў лаканічныя адказы. Ён гаварыў пра тое, што шлях у спорт складваўся паступова. Усё пачыналася са школы, дзе ён шмат займаўся спортам, а пасля ўрокаў дацямна гуляў у футбол на стадыёне. Пасля заканчэння школы Уладзімір вучыўся ў Ільянскім сельскагаспадарчым каледжы, які скончыў на выдатна, а потым паступіў у Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Гэту ўстанову адукацыі лічаць “спартыўнай акадэміяй з медыцынскім ухілам» – пажартаваў наш суразмоўца.
У вялікі спорт Уладзімір Юшко прыйшоў у 20 год. Пачынаў з вольнай барацьбы. Першыя баі правёў у 2000-м годзе (валітуда, баі без правілаў). З нашай гутаркі мы даведаліся, што цяпер ён больш увагі надае трэнерскай працы і ў баях удзельнічае ўсё радзей і радзей. Уладзімір Юшко з’яўляецца кіраўніком свайго ўласнага байцоўскага клуба ў Мінску і арганізатарам Міжнароднага турніра “Васьмівугольнік”.
Уладзімір Леанідавіч расказваў нам пра тое, як ён рыхтаваў сябе псіхалагічна да выхаду на рынг, як цяжка было на пачатку пераадолець хваляванне. Часу на асабістае жыццё амаль не заставалася: трэба было пастаянна трэніравацца. Але ў яго ёсць сям’я: жонка і дачушка. Ён вельмі ўдзячны сваёй жонцы, якая з паразуменнем аднеслася да яго захапленняў. Заклікаў вучняў займацца спортам, раіў больш часу праводзіць на стадыёне, а не за маніторам камп’ютара ці з мабільнікам у руках. З задавальненнем адказваў на пытанні вучняў. А пытанняў было шмат, асабліва цікавіліся хлопчыкі. Уладзімір нават пакінуў нумар свайго тэлефона, каб хлопчыкі самі маглі яму тэлефанаваць.
Такія сустрэчы надоўга застаюцца ў нашых сэрцах. Нас перапаўняе пачуццё гонару за выдатных выпускнікоў нашай школы, і мы будзем таксама старацца пакінуць свой след у жыцці.
Паліна ШЫМЕЛЬ, вучаніца 11 класа
ДУА “Ільянская сярэдняя школа
імя А. А. Грымаця”.
Фота прадастаўлена аўтарам

Паліна ШЫМЕЛЬ, вучаніца 11 класа  ДУА “Ільянская сярэдняя школа

імя А. А. Грымаця”.

Фота прадастаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 144 queries