Здавалася б, пра пераход на бесправадное радыёвяшчанне газетай, а дакладней, начальнікам раённага вузла электрасувязі Уладзімірам Марозам, які ўжо не раз выступаў на яе старонках, растлумачана ўсё. Аднак пытанні не-не ды паступаюць. Вось і на днях пазваніла жанчына з Людвінова, якая не з’яўляецца чытачкай газеты. Яна паведаміла, што ў Людвінова маўчыць радыё. Начальнік раённага вузла электрасувязі Уладзімір Мароз растлу-мачыў, што гэта тэхнічныя непаладкі. У гэтым населеным пункце радыё яшчэ будзе працаваць да жніўня. Пераход на бесправадное – працэс незваротны. Пра ўсё падрабязна расказана ў №36 газеты.
– У нас усяго было 7000 абанентаў, – удакладніў начальнік раённага вузла электрасувязі Уладзімір Мароз, – зараз засталося 1000 – радыёкропкі пакуль што працуюць толькі ў Даўгінаўскім ды ў частцы Ільянскага сельсаветаў. І то гэта пакуль. Таму яшчэ раз нагадваю, што жадаючым слухаць радыё можна набыць у нас ці ў гандлёвай сетцы аднапраграмны прыёмнік «Мэта-205» Мінскага завода «Прамсувязь», які дазваляе прымаць эфірную трансляцыю гукавой праграмы «Першы нацыянальны канал Беларускага радыё». У гэтым дыяпазоне можна будзе слухаць і мясцовае радыёвяшчанне, і інфармацыю МНС. Ужо набыта жыхарамі горада і раёна больш за 230 такіх прыёмнікаў. Яны каштуюць 175200 рублёў. Купіўшы прыёмнік, патэлефануйце нам для таго, каб наш спецыяліст яго настроіў. І яшчэ: наша арганізацыя на працягу года нясе гарантыйныя абавязацельства і пры неабходнасці бясплатна рамантуе ці мяняе прыёмнік.
Падрыхтавала Ірына БУДЗЬКО
І зноў пра бесправадное радыёвяшчанне…
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ