Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Гараджанін з душой вяскоўца

Пішу ад імя жыхароў вёскі Цярэшкі, што ў Людвіноўскім сельсавеце. Жыве ў нашай вёсцы Андрэй Андрэевіч Талстыка. Ён з’яўляецца жыхаром горада Мінска, але большую частку года жыве тут, у вёсцы Цярэшкі, у хаце бацькоў. Чалавек, які неабыякавы да таго, як і чым жывуць яго аднавяскоўцы. З усякімі пытаннямі і просьбамі да яго можна звярнуцца, і па магчымасці гэты чалавек табе дапаможа.

У бягучым годзе Андрэй Андрэевіч звярнуўся да жыхароў вёскі з прапановай – давесці да ладу могілкі нашай вёскі. Па яго ініцыятыве былі высечаны ўсе хмызнякі, прыбрана смецце. Жыхары сабралі грошы, і могілкі былі агароджаны. Болей бы было такіх неабыякавых людзей, то і парадку было б болей у нашых вёсках.
Карыстаючыся выпадкам, звяртаемся да старшыні Людвіноўскага сельсавета Шавялёвай Наталлі Леанідаўны, чалавека, які заўсёды стараецца выканаць просьбы і наказы жыхароў нашых вёсак.
На могілках многа аварыйных дрэў. Выразаць іх нам самім не пад сілу. Таму просім паважаную Наталлю Леанідаўну, каб яна дапамагла нам у вырашэнні гэтага пытання. Спадзяёмся, што яно будзе вырашана станоўча.
Вераніка РАКЕЦКАЯ,  ад імя жыхароў вёскі Цярэшкі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 183 queries