У Маладзечанскім Палацы культуры прайшла ўрачыстая цырымонія
ўзнагароджвання фіналістак абласнога конкурсу «Жанчына года Міншчыны-2019».
Гэты конкурс у сталічнай вобласці праходзіць у рамках рэспубліканскага, які традыцыйна праводзіцца ў нашай краіне Беларускім саюзам жанчын. Прадстаўніцы галін адукацыі і сельскай гаспадаркі, медыцыны і сацыяльнага абслугоўвання, культуры і навукі, іншых сфер дзейнасці ўдастоены гэтага ганаровага звання.
У рамках урачыстасці ўшаноўвалі жанчын-лідараў, ветэранаў жаночага руху. Сярод іх і Ганна Шэпелева, першы сакратар Вілейскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі. Яна ўдастоена спецыяльнай прэміі «Грамадскае прызнанне-2019» у намінацыі «Жанчына-лідар грамадскага руху Міншчыны».
Ірына БУДЗЬКО/Фота Веранікі СТАЦІНА