Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

ФОТОРЕПОРТАЖ. В Вилейке прошёл рыцарский фестиваль «Гонару продкаў — 2017»

У мінулыя выхадныя, а менавіта 1 і 2 ліпеня, аркушы гісторыі адгарнуліся на Вілейшчыне ў мінулае… На пляцоўцы ў Ніжнім парку адбыўся фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Гонару продкаў-2017».

Падзея такога маштабу адбылася на Вілейшчыне ўжо ў другі раз і прыцягнула ўвагу не толькі мясцовых жыхароў. Амаль адразу было зразумела, што арганізатары фэсту добра папрацавалі над яго падрыхтоўкай.

Як і было абвешчана, усе дзеі былі прысвечаны пэўным гістарычным падзеям, пра якія цікава распавядаў вядучы Юры Усціновіч.

Больш чым паўтары сотні чалавек з розных куткоў нашай краіны, а таксама з замежжа (Масква, Смаленск) прымалі ўдзел у фестывалі.

А вось што датычыцца наведвальнікаў, то іх колькасць падлічыць складана, бо,як заўжды бывае на такіх мерапрыемствах,на працягу ўсіх дзён адбывалася павольная змена гледачоў. Па маіх асабістых уражаннях, за два дні фестываль наведала больш тысячы чалавек, пры гэтым за кошт больш спрыяльнага надвор’я значная частка з іх прыйшла ў суботу.

Адкрыццё фэсту азнаменавалася штурмам імправізаванага замка. Гледачы не толькі сачылі за відовішчам, але і з захапленнем здымалі ўсё, што адбывалася на пляцоўцы на свае фота- і відэакамеры, а таксама на мабільныя тэлефоны.

Пасля штурму пачаўся пешы рыцарскі турнір. Шмат разоў сыходзіліся на рысталішчы ваяры з розных клубаў, каб атрымаць перамогу ў індывідуальным спаборніцтве. Трэба адзначыць, што вельмі тэхнічна змагаліся прадстаўнікі маскоўскага рыцарскага клубу «Белый крест», менавіта ў яго складзе знаходзіўся і пераможца – Антон Бузурны.

Цікавілі гледачоў і бугурты, каторыя адбываліся ў бярозавым гаі і праводзіліся ўпершыню. У адрозненні ад сапраўдных турніраў, падчас бугурта выкарыстоўваецца зброя, якая не можа нанесці цяжкіх пашкоджанняў, бо галоўная мэта бугурта – трэніровачная.

Побач з пляцоўкай для бугурту размясціліся «сапраўдныя шатландскія ваяры», ад іскрамётных выступленняў якіх не толькі дзеці, але і дарослыя засталіся ў захапленні.

Пасля кароткага перапынку, на рысталішчы зноў з’явіліся ваяры. На гэты раз турніры праходзілі ва ўзмоцненым складзе, спачатку 3х3, а потым 5х5 чалавек. Трэба заўважыць, што віляйчане моцна падтрымлівалі прадстаўнікоў мясцовага клуба «Паходня». Але, відаць, сімвал Вілейшчыны – бусел – прынёс перамогу аднайменнаму клубу.

Дзякуючы намаганням Аляксандра Кряжэва і яго прыхільнікаў, госці фэсту пабачылі спачатку паказальныя выступленні па стральбе з луку, а потым і рэканструкцыю “Асманскай Путы” без скарачэння і спрашчэння. Назіраючы за сапраўды складаным станам для стрэльбы, гледачы разумелі наколькі вартай была для лучнікаў фізічная падрыхтоўка.

Фестываль стаў адметным не толькі відовішчнымі турнірамі і спаборніцтвамі, але і этнапляцоўкамі. Шмат маленькіх гледачоў прывабіў тэатр батлейка з пастаноўкай «Пра дзеда і яго дачку». Нездарма ў Вілейцы ладзяцца вечарыны традыцыйных танцаў, прадэманстраваць свае таленты была магчымасць ва ўсіх жадаючых пад ас блока беларускіх народных танцаў у ходзе фестывалю.

Улічваючы, што галоўнай мэтай фэсту была ідэя прыцягнуць увагу людзей да сваёй гісторыі, таму ўсе зацікаўленыя змаглі прыняць удзел у шэрагу семінараў. Разнастайнасць тэм дазваляла знайсці штосьці цікаўнае на кожны густ.

Стварыць сваімі рукамі манету, сфатаграфавацца ў даспехах, зрабіць маленькі ваяж на кані ці поні, набыць вырабы рамеснікаў – ўсё гэта можна было зрабіць падчас фестывалю.

Паклапаціліся арганізатары фестывалю і аб тым, каб усе ўдзельнікі фэсту маглі падсілкавацца падчас свайго такога насычанага разнымі заняткамі адпачынку.

На другі дзень адбылося закрыццё фэсту. Самыя стойкія гледачы пабачылі турнір зброяносцаў, у якім на ўзроўні мужчын прыняла ўдзел адзіная дзяўчына з іменем Анастасія і нават атрымала адну перамогу. Пад кроплямі дажджу скончыўся распачаты яшчэ мінулым днём турнір лучнікаў. Напрыканцы фэсту ўдзельнікі гістарычнай рэканструкцыі зноў штурмавалі замак.

Калі сказаць простымі словамі, дык фэст атрымаўся вельмі цікавым і добра арганізаваным. Будзем чакаць наступнага!

Вольга ЗЯНЮК.

Фота аўтара
8hFSJJ6XOrY

424r3KGRVPc

A-mXwTQ7SRo

dXe1FYeuxbY

ESRDvF9lKuQ

fWhwl1X2bNA

FWqQ4Xxl4w4

G6cQKRDdqJo

Kd5fCPpv-fQ

MZcf3qLHUok

-Nivy4rY7is

OywcXpBQXIA

pkYVx6VqdKg

q8hRc02bYzw

SS3NyMKRXU0

T1TlW9CEvLE

TuGtfmOem70

u95spzf6jXY

WeVhpUvKo8E

xl7XmeBOjv8

XW4Td49b05A

yQH3oPI7g9s

IMG_5585

IMG_5609

IMG_5612

IMG_5613

IMG_5644

IMG_5656

IMG_5692

IMG_5705

Фото Ольги ЗЕНЮК, Михаила КУЛЕША

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 135 queries