Напрыканцы лютага навучальныя ўстановы раёна наведала кіраўніцтва Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на чале са старшынёй Мікалаем Башко, Прэзідыум Савета ветэранаў з кіраўніком Вікенціем Іванчыкам, а таксама начальнік аддзела адукацыі спорту і турызму Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Пуцэйка, старшыня Вілейскага раённага камітэта прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Валынец, старшыня раённага Савета ветэранаў педагагічнай працы Ніна Жвалеўская і старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Вольга Коласава.
Першымі сустрэла гасцей дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ільянская сярэдняя школа імя А. А. Грымаця”. Настаўнікі і навучэнцы падрыхтавалі насычаную праграму. У фае дырэктар школы Ігар Юшко і вучні 9 класа Хаванская Анастасія і Гаўрылік Ілья сустрэлі гасцей з хлебам-солю, а з вуснаў Панкова Кірыла, Юрэвіч Любові, Усціновіч Юліі і Забаронка Артура прагучалі вершы пра пачэсную працу настаўніка і пра дзейнасць роднай школы. Госці пазнаёміліся з фільмам “Ільянскі пейзаж: мясціны майго дзяцінства”, наведалі школьныя народныя музеі “Ільянскія далягляды” і “Вілейшчына літаратурная”, дзе юныя экскурсаводы пад кіраўніцтвам Розы Шэрай і Людмілы Маркевіч распавялі пра важныя гістарычныя падзеі свайго краю, пра паэтаў і пісьменнікаў, чыё жыццё і творчасць былі звязаны з Вілейшчынай і Ільяй.
На пасяджэнні Аляксандр Пуцэйка пазнаёміў прысутных з асаблівасцямі сістэмы адукацыі Вілейскага раёна. Старшыня Савета ветэранаў Ільянскай школы Роза Шэрая расказала, чым жывуць сённяшнія ветэраны – колішнія настаўнікі школы. Падарункам для ўсіх стаў канцэрт, арганізаваны ветэранамі працы Ільянскай школы. У выкананні Розы Шэрай, Людмілы Маркевіч, Марыі Варфаламеевай, Валянціны Ярашонак, Зоі Вянгерскай, Святланы Міхалькевіч, Леаніда Соніча прагучалі песні і вершы.
Затым прысутныя адправіліся ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Вілейская гімназія №1 “Логас”. Дырэктар установы Наталія Жыбуль правяла экскурсію па школе, пазнаёміла з адноўленымі класамі. На пасяджэнні прэзідыуму даведаліся аб сістэме работы раённага Савета ветэранаў. Аб ёй расказала старшыня Ніна Жвалеўская. Яна паведаміла аб усіх мерапрыемствах, якія праводзяцца не толькі ва ўстановах адукацыі, але і на ўзроўні раёна: сумесныя пасяджэнні, творчыя конкурсы, калядныя сустрэчы. Ніна Жвалеўская зазначыла: “Усяго ў раёне 636 ветэранаў педагагічнай працы, з іх 440 – непрацуючых. Мы павінны выкарыстоўваць іх жыццёвы вопыт для выхавання малодшага пакалення і мы гэта робім”. Ва ўстановах існуе 12 Саветаў ветэранаў, якія працуюць пад кіраўніцтвам пярвічных прафсаюзных арганізацый і кіраўнікоў. Яны даказалі сваю эфектыўнасць. Галоўная задача – замацаванне за бліжэйшымі ўстановамі ветэранаў устаноў адукацыі, якія рэарганізуюцца.
Члены прэзідыума і ўсе прысутныя далі высокую ацэнку работы раённага Савета і яго кіраўніка Ніны Жвалеўскай.
На завяршэнні сустрэчы ўсе наведалі выставачную залу, дзе са сваімі працамі пазнаёміў настаўнік выяўленчага мастацтва Вілейскай гімназіі №1 “Логас”, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Эдуард Мацюшонак. Пад эмацыянальным уплывам, які перадаў мастак, усе пакідалі наш раён.
“Дзякуй вучням і настаўнікам за той кавалачак шчасця, які яны падарылі ўсім нам. Сёння я адчуваю сябе па-сапраўднаму шчаслівым чалавекам”, – вельмі прыемна было нам чуць такія словы Мікалая Башко.
І не менш прыемна тое, што за плённую і адказную дзейнасць кіраўнік музея “Вілейшчына літаратурная”, старшыня Савета ветэранаў Ільянскай школы Роза Шэрая, настаўнік выяўленчага мастацтва гімназіі №1 “Логас” Эдуард Мацюшонак атрымалі Ганаровыя граматы ад Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Словы падзякі ад усіх прысутных атрымаў і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Пуцэйка.
Аксана ЯРАШОНАК, педагог-арганізатар ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А. А. Грымаця”. Святлана Валынец, старшыня райкама прафсаюза
Дзякуем за кавалачак шчасця
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ












