Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Джэнтльмен у гарадскім аўтобусе

Чацвёрты рэзка крануўся з месца, і я ледзь утрымалася на нагах: з трыма вялікімі сумкамі ў  грамадскім транспарце лепш не ездзіць. Тым больш, гэты аўтобус быў шчыльна набіты людзьмі…
Адну з торбаў, самую аб’ёмную і цяжкую, я ўжо не магла больш трымаць у руках і хацела паставіць пад ногі. Аднак тоўстая, быццам кадка, сумка няўклюдна кулялася з боку на бок, рызкуючы высыпаць сваё змесціва на агляд пасажырам. Мне было трошкі смешна, а вось жанчыну, што стаяла побач, гэта вельмі раздражняла. Не ведаю, колькі б валялася бедная сумка, але тут з месца падхапіўся невысокі хлапчук, гадоў дванаццаці, у кароткіх штоніках і сіняй бейсболцы.
– Сядайце,– коратка, ледзь заўважна кіўнуў.
Ад нечаканасці я спачатку разгубілася, потым рассмяялася:
– Дзякуй! Але давядзецца табе сядзець, – і дадала жартаўліва: – Няўжо я такая старэнькая і нямоглая?
– Мне выходзіць зараз, – памкнуйся наперад хлопчык.
Уселася я ля акна, абхапіла рукамі ўсе свае пакункі. Вельмі, трэба сказаць дарэчы. Бо жанчына, якой «кадка» час ад часу падала на ногі, ужо нервова фыркала і абяцала выказаць сваю незадаволенасць.
Людзей заходзіла ўсё больш і больш. Гледзячы, як пакутуюць яны ў духаце і цясноце, з палёгкай уздыхнула: «Як добра, што месца вызвалілася! Бо інакш растапталі б маю «кадку» ўшчэнт».
Раптам сярод стракатых сукенак і кашуль прамільгнуў казырок сіняй бейсболкі. Няўжо гэта той хлапец, якому трэба было выходзіць некалькі прапынкаў таму? Так, гэта быў ён. Танклявая постаць у кароткіх штоніках няўпэўнена хісталася паміж мужчынам і жанчынай. Месца вельмі нязручнае – не было за што трымацца, бо да поручня хлопчык яшчэ не дацягваўся.
Адчуўшы позірк, ён павярнуў галаву, і мы на імгненне сустрэліся вачыма.«Ах ты, падманшчык!» – гаварылі мае, а ягоныя – хітравата-вінавата адпраўдваліся: «Гэта не я!». Потым худзенькая фігурка ізноў схавалася за чыёйсьці шырокай спінай.
Аўтобус праехаў яшчэ некалькі прыпынкаў. Стала крыху вальней – і я ўбачыла свайго знаёмага. Ён ужо накіроўваўся да выхаду.
Калі наблізіўся да дзвярэй – кранула яго за руку:
– Як цябе завуць, рыцар?
Хлопчык прыкметна сумеўся і сарамліва прамовіў:
– Жэня.
Тут дзверы рашчыніліся, і ўладальнік сіняй бейсболкі выскачыў на вуліцу, пазбавіўшы мяне магчымасці даведацца пра ягоны клас і школу.
Вельмі прыемна было пазнаёміцца з ветлівым хлопчыкам. Я, шчыра кажучы, не вялікая прыхільніца таго, каб дзеці ягонага ўзросту саступалі месца дарослым. Тым больш, я не сівая пенсіянерка, не інвалід і сядаць наогул адмовілася. Жэня мог у адказ паціснуць плячыма і працягваць разглядаць у акно мясцовыя краявіды. Аднак ён знарок прыдумаў, што яму трэба выходзіць, каб усадзіць мяне з клункамі, а потым схаваўся ў натоўпе, каб пазбегнуць увагі да сваёй асобы. У гэтым праявілася яго сапраўдная культура, непадробная ўвага да іншых людзей. Джэнтльменаў, аказваецца не ў Лондане трэба шукаць. Яны побач з намі, толькі заўсёды стараюцца быць вельмі непрыкметнымі.
Кацярына КАРПІК

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 183 queries