Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Дзень маці ў Вілейцы

Ушанаванне жанчын-маці ў іх свята – гэта традыцыя, якая прыжылася ў раённым выканаўчым камітэце. На мерапрыемства запрашаюцца тыя, хто штодня сцвярджае сябе на самай высокай пасадзе, якая наканавана жанчынам нябёсамі. Быць маці – значыць годна несці сябе сярод непастаянства акаляючага свету, сярод бруду і пошласці, накіроўваючы дзяцей сілай сваёй любові туды, дзе распрасцёрты далягляды дабрыні.

У зале райвыканкама – маці-ветэраны вайны і працы. Менавіта гэтымі званнямі надзелена Валянціна Валынец, маці траіх дзяцей і бабуля чатырох унукаў. Вядучыя – Вольга Шляпо і Уладзімір Версан, расказваючы пра, напэўна, самую  сталую ўдзельніцу мерапрыемства, не шкадуюць цёплых слоў. Тым больш, што яны аб’ектыўна адлюстроўваюць той узровень грамадскай значнасці, на якім знаходзіцца гэта жанчына. Ордэн Вялікай Айчыннай вайны, медаль «За баявыя заслугі», медаль імя Жукава і іншыя ўзнагароды сведчаць, што ў яе было баявое мінулае. Можна толькі ўяўляць, цераз якія «прыгоды», не зусім уласцівыя дзіцячаму свету, прайшла Валянціна Аляксандраўна. Мужнасць – яна прыналежнасць ужо сфарміраванага характару. Але жыццё ставіла людзей, дзяцей – таксама, у выключныя  абставіны. І яны рана станавіліся дарослымі. Сувязныя партызанскіх атрадаў, вязні канцэнтрацыйных лагераў – дзеці вайны і да сёння, у сваіх трывожных паглядах, хаваюць яе водбліск. Як перасцеражэнне, як папярэджанне аб крохкасці свету, які не павінен запалымнець ваенным пажарышчам на нашай шматпакутнай зямлі.
Уступаючы ва ўзброеныя канфлікты, людзі самі, па добрай волі, скідаюць з сябе ахоўнае покрыва Божай Маці, якой яна ахінае свет. Свята Пакрову і мацярынскае невыпадкова супадаюць у часе. І гэта супадзенне – як перасцярога тым, хто схільны да лакальных канфліктаў, для каго зброя становіцца важнейшым сродкам высвятлення адносін. Гэтыя думкі міжволі прыходзяць на памяць, калі вядучыя прадстаўляюць яшчэ адну   ўдзельніцу сустрэчы – вязня канцэнтрацыйнага лагера Антаніну Бурак. Маці двух сыноў, яна і сёння, ужо не ў маладым веку, вядзе работу па патрыятычнаму  выхаванню моладзі, удзельнічае ў валанцёрскім руху. Той, хто аднойчы спазнаў найвялікшую трагедыю часу, будзе імкнуцца абараніць ад яе сваіх пераемнікаў, дапамагаць ім будаваць жыццё згодна прынцыпаў высокай духоўнасці, з арыенцірам на зорку надзеі, што асвятляе шлях ідучаму.
Менавіта ў такім рэчышчы разважаў старшыня райвыканкама Віктар Кот, звяртаюся да прысутнічаючых мацярок са словамі віншавання. Самыя цёплыя пажаданні кіраўнік раённай выканаўчай улады адрасаваў усім маці Вілейшчыны, адзначыўшы іх важкі ўклад у развіццё рэгіёна. Не толькі працоўны, але і духоўны, выхаваўчы, – тыя, якія ўплываюць на мікраклімат грамадства, фарміруюць асобу, што з гонарам выконвае свой чалавечы і грамадзянскі абавязак. Так, як гэта робіць салдат тэрміновай службы Антон Горбач. Спатканне яму з мамай Аленай Горбач наладзілі арганізатары свята. У сям’і – чацвёра дзяцей. І ўсе ахінутыя мацярынскай ласкай і клопатам. Спрабуе схаваць слёзы радасці абаронца Айчыны і адкрыта выцірае іх яго маці, слухаючы адрасаванае ёй пасланне з вайсковай часці, якое агучвае ваенны камісар раёна Юрый Ганчыеўскі.
Кажуць, чужых дзяцей не бывае. І сярод удзельнікаў сустрэчы тая, што свядома пайшла на мацярынскі подзвіг, прыняўшы на сябе статус прыёмнай маці. Алена Легень выхоўвае Аляксандру і Канстанціна – дзетак, што надзейна абаронены яе любоўю.  Маюць рацыю вядучыя, сцвярджаючы, што і апекунам, і прыёмным бацькам трэба мець высокую сілу духа і мудрасць, каб любіць тых нечых крывінак, з якімі звязаў лёс. Звязаў, каб выпрабаваць на міласэрнасць, на непадробленую любоў. Каб рэалізоўваць пачуцці гэтыя з  гонарам, вартым чалавечага звання.
Трывогі, турботы, напружанне будняў – усё пакінулі ўдзельніцы сустрэчы за парогам гэтага будынка.  А тут, у зале, – атмасфера сапраўднай святочнасці і шчырасці. Бо хто будзе крывіць душой, звяртаючыся да Маці? Той, што ўзгадвала кожнага, пяшчоту якой мы адчуваем за сотні вёрст ад роднага дома. І нават адтуль, з-за мяжы вечнасці, прасціраецца да нас ахоўная і бессмяротная яе любоў.
Канцэртнымі нумарамі парадавалі жанчын-маці выхаванцы дзіцячага садка № 10, артысты Вілейскага Палаца культуры. Былі ружы, падарункі-сюрпрызы, гучала музыка.
Шчаслівы той чалавек, якога ахоўваюць мацярынская любоў і малітва… – успамінаюцца словы са святочнага віншавання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 144 queries