Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Два першыя месцы ў дзвюх намінацыях на рэгіянальным фестывалю-конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Адна зямля»

Біяграфія рэгіянальнага фестывалю-конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Адна зямля» пішыцца ўжо з даволі далёкага 1999-га. Тады конкурс стартаваў  у Маладзечанскім раёне і пачаў сваё шэсце па рэгіёне. Яго прымалі Валожыншчына, Ашмяншчына, Астравеччына, Смаргоншчына, Мядзельшчына і, канешне ж, Вілейшчына. У нас «Адна зямля» пабывала ўжо двойчы – у 2004-ым і 2012-ым гадах.

А сёлета сямнаццаты па ліку фестываль у трэці ўжо раз гасцінна сустракалі ў Ашмянах. Каля чатырох дзясяткаў выканаўцаў з сямі раёнаў, якія выступалі у чатырох узроставых групах, прымаў фестываль. Вілейшчыну прадстаўлялі Лізавета Шутава і Віталь Рогач (I узроставая група), Ірына Храмцова і Ганна Быкава (II група),Уладзімір Высоцкі (III група), Антаніна Галубовіч і Пётр Кулеш (IV група). Кампетэнтнае журы фестывалю-конкурсу ўзначальвала выкладчык вакальна-харавых дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Марына Пятухова. Членам аргкамітэта мерапрыемства быў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама Сяргей Паўлоўскі.
«Адна зямля у нас з табой, адна»… Гэта словы з гімна фестывалю, які штогод гучыць на ўрачыстым адкрыцці свята эстраднай песні. Сапраўды, яна, зямля, ва ўсіх нас адна, і мы яе вельмі любім і славім. Шчырай працай, гаспадарлівасцю і, вядома, песняй. Па ўмове конкурсу, яго удзельнікі выконвалі па два творы, адзін з якіх – абавязкова на роднай мове або беларускага аўтара. Прафесійнае выканаўчае майстэрства, музычнае суправаджэнне, рэпертуар, сцэнічны вобраз, касцюм, арыгінальнае афармленне – усё гэта ацэньвалася журы. І ўжо пасля, улічыўшы ўсе «плюсы» і «мінусы», яно давала свае адзнакі артыстам.
Што датычыць віляйчан, то яны выступілі добра – ім аддадзены два першыя месцы ў дзвюх намінацыях. Так атрымалася, што з «золатам» вярнуліся дамоў толькі прадстаўнікі моцнай паловы – Уладзімір Высоцкі, які спяваў адну песню свайго бацькі А.Высоцкага «Беларусь» і другую з рэпертуару Стаса Міхайлава, і Пётр Кулеш (ён выканаў песню на словы і музыку Л.Журавай-Антанюк «Невядомым салдатам» і твор А. Турава і В. Галаўко «Мама»).
– Трэба сказаць, што ўсе віляйчане выступалі вельмі добра, – падзялілася ўражаннямі дырэктар раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Таццяна Слуцкая. – Канешне, быў час, калі мы прывозілі і болей Дыпломаў… З другога боку, цяпер хоць два, затое за першыя месцы!
Згодна з Таццянай Васільеўнай, «золата» фестывалю-конкурсу гаворыць пра многае. Таму – з перамогай вас, таленавітыя нашы артысты. І далейшых поспехаў усім, чые перамогі яшчэ наперадзе!
Ірына БУДЗЬКО
Фота прадастаўлены
Таццянай СЛУЦКАЙ

Фота прадастаўлены  Таццянай СЛУЦКАЙ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 133 queries