Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Дата сходу вызначана

Чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня 2010 года. Адпаведны Указ нумар 531 падпісаў 13 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сход склікаецца ў мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця.
На абмеркаванне чацвёртага Усебеларускага народнага сходу выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.
Указам устаноўлена колькасць удзельнікаў сходу – 2,5 тысячы чалавек, вызначаны важнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенню сходу.
БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 183 queries