Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Дародавы водпуск падоўжыцца

У Беларусі плануецца павялічыць працягласць дародавага водпуску на 14 каляндарных дзён і прадастаўляць яго будучым маці з 28 тыдняў цяжарнасці. Аб гэтым паведаміла 13 кастрычніка на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Мінпрацы і сацабароны Марына Арцёменка.
Гэта ініцыятыва міністэрства была падтрымана ўсімі зацікаўленымі.
На думку спецыяліста, прадастаўленне больш працяглых водпускаў пазітыўна адаб’ецца на здароўі маці і малышоў. Цяпер каля 70 працэнтаў жанчын на позніх тэрмінах цяжарнасці вымушаны ісці на бальнічны па стану здароўя.
Марына Арцёменка адзначыла, што праект унясення адпаведных змяненняў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс знаходзіцца на дапрацоўцы. Яна выказала надзею, што ініцыятыва Мінпрацы і сацабароны будзе замацавана заканадаўча.
У Беларусі жанчыны, як прынята гаварыць, ідуць у дэкрэт з 30 тыдняў цяжарнасці. Дапамога па цяжарнасці і родах выплачваецца аднаразова за 126 каляндарных дзён. Жыхаркам рэгіёнаў з радыеактыўным забруджваннем 1 Кюры на 1 кв.км і вышэй гэта дапамога выплачваецца за 146 каляндарных дзён. У выпадку ўскладненых родаў або нараджэння двух і больш дзяцей дапамога па цяжарнасці і родах выплачваецца за 140 каляндарных дзён, у чарнобыльскіх раёнах – за 160 каляндарных дзён.
БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 183 queries