Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Часткова разбураную каплічку ў Ручыцы можна адрэстаўраваць

Час бязлітасны да помнікаў гісторыі: на днях абрушыўся адзін з цагляных фрагментаў каплічкі, якая знаходзіцца ля могілак на тэрыторыі былога маёнтка Агінскіх “Ганута”, што ў вёсцы Ручыца. Аб’ект, пабудаваны ў стылі позняга барока з элементамі ракако, знаходзіцца ў спісе дзяржаўных культурна-гістарычных каштоўнасцяў і адносіцца па значнасці да трэцяй катэгорыі.

– У плане на 2020-2021 гады першачарговых мерапрыемстваў па захаванні аб’ектаў, якія маюць культурна-гістарычнае значэнне, каплічка ў былой сядзібе Агінскіх ёсць, – расказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Паўлоўскі. –  Першае, што нам зараз неабходна зараз зрабіць – умацаваць навес над каплічкай, каб захаваць яе ад ападкаў. Гэта пытанне мы вырашаем зараз з Нарачанскім сельвыканкамам. На чарзе – распрацоўка праекта зоны аховы і іншай праектнай дакументацыі, якая неабходна для правядзення рэстаўрацыйных работ. Для гэтага патрэбны значныя сродкі, якія мы шукаем.

– Каплічку яшчэ можна адрэстаўраваць, – гаворыць Вольга Коласава, старшы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея. – І ратаваць яе трэба тэрмінова. Ужо ёсць дамова, што пакуль цэглу будзем звозіць у двор Успенскай царквы, дзе яна будзе захоўвацца, пакуль спатрэбіцца. Выкарыстанне матэрыялу “з гісторыяй” часта практыкуецца падчас рэстаўрацыйных работ.

Прыняць удзел у аднаўленні каплічкі, а тым самым – у захаванні нашай гістарычнай спадчыны, можа кожны, пералічыўшы сродкі на дабрачынны рахунак.

Разліковы рахунак для пералічэння сродкаў для рэстаўрацыі і аднаўлення аб’ектаў спадчыны:

№ BY57 AKBB 3641 0632 0006 5610 0000

БИК AKBBBY21601

у ЦБУ № 632 філіяла № 601 ОАО «АСБ Беларусбанк»

г. Маладзечна код 769

УНП 600011063

ОКПО 04064600

Таццяна ШАРШНЁВА/Фото прадстаўлена Вольгай КОЛАСАВАЙ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 148 queries