30 мая ў чацвер, у 18.00 у Цэнтры эстэтычнага выхавання адбудзецца канцэрт і спеўны сход у гонар Станіслава Манюшкі.

У гэтым годзе ўся краіна святкуе 200-годдзе з дня нараджэння Станіслава Манюшкі, славутага кампазітара, дырыжора, настаўніка. Вілейка таксама далучаецца да гэтай значнай падзеі.
30 мая ў чацвер, у 18.00 у Цэнтры эстэтычнага выхавання адбудзецца канцэрт і спеўны сход у гонар Станіслава Манюшкі. Адзначаць угодкі такой вялікай постаці ў беларускай музыцы варта разам ды дакладна з песняй! Да нас завітае гітарыст Павал Бортнік, лаўрэат міжнародных конкурсаў, які выступіць з творамі Станіслава Манюшкі. Мы таксама паслухаем і нават праспяваем песні кампазітара, напісаныя для оперы на словы Яна Чачота. Спяваць Манюшку вельмі проста! Кожны жадаючы, з любым узроўнем музычнай падрыхтоўкі, можа прыйсці і пачаць спяваць разам.
Уваход вольны.
Вядучая спеўных сходаў Эла Кулеш








