Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Чаму не павінна быць вайны? На гэта пытанне сваёй творчасцю адказвае мастак Барыс Цітовіч

З краязнаўчага музея выстава працаў мастака Барыса Цітовіча перамясцілася ў цэнтр эстэтычнага выхавання. У залах нядаўна адноўленага будынка карціны размясціліся камфортна, у той гарманічнай еднасці з інтэр’ерам, якая спадарожнічае рукам сапраўдных дызайнераў. Вырабы выхаванцаў цэнтра ўдала стылізавалі выставу пад каларыт жытла, дзе такім чынам ушаноўваецца вартасць яе важнейшага духоўнага набытку. А яшчэ поруч з мастацкімі творамі размясціліся «пісьмы пераможцам», складзеныя ў франтавыя трохкутнікі. Пасланні юнацкіх сэрцаў занатавалі ўсю бязмерную павагу і любоў, якія выклікаюць у іх стваральнікі той сусветна вядомай пераможнай вясны 45-ага.

– Судакрананне з дзіцячай творчасцю заўсёды радуе, – не хавае эмоцый сам мастак, прэзентуючы свае працы, сярод якіх многія раскрываюць тэму вайны. Прычым, робяць гэта арыгінальна, нетрадыцыйна, у адпаведнасці з каларытнай індывідуальнасцю мастака. Серыя «З альбома бацькі» створана, згодна слоў Барыса Барысавіча, па ўспамінах роднага чалавека, кадравага афіцэра, які ваяваў на Курскай дузе, вызваляў Варшаву і Прагу, браў Берлін. Працы не каляровыя, выкананы яны на літаграфскім камені па даволі складанай тэхналогіі.
Барыс Цітовіч – мастак-графік. З гэтым звязаны і такі своеасаблівы тон яго працаў. У іх пераважаюць цёмныя колеры. А яшчэ – яны даніна тым сюжэтам, якія ўзнаўляе мастак да жыцця на каменнай пліце перш, чым перанесці іх на паперу.
«Удовы» – трагічная  тэма ўсіх войнаў. Застылыя постаці дзвюх немаладога веку кабет. Пазбаўленыя прагі жыцця пагляды. У жанчын ёсць рэальныя прататыпы. Адна не дачакалася мужа з вайны, другая  адплакала сваю «пахавальную» над труной мужа-франтавіка. На дзвюх і раздзялялі да скону веку ўдовы свой, пазбаўлены жыццёвых радасцей, лёс. Кожная карціна Барыса Цітовіча нясе ў сабе глыбока захаваны сэнс. Гэтак жа, як і яго ілюстрацыі да твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў – Шамякіна, Мележа, Быкава, Адамовіча, Броўкі… Большасць іх мастак ведаў асабіста.
Як паведаміла прысутным дырэктар эстэтычнага цэнтра Таццяна Захарыч, выстава тут наладжана ў рамках сумеснага з вілейскім  дзяржаўным каледжам праекта – «Роднай зямлі шматгалоссе». Гэта да яго навучэнцаў, што  прыйшлі на прэзентацыю выставы, звернуты словы мастака Барыса Цітовіча:
– Мае працы – гэта тое, што заклікана ўплываць на вашы сэрцы, даць вам магчымасць зразумець, чаму не павінна быць вайны.
Чытала вершы Валянціна Цітовіч, жонка і аднадумца мастака. Гучаў бессмяротны «Накцюрн» Мікаэла Тарывердзіева ў выкананні Аксаны Жук і Людмілы Алеолавай.  І наступаў той момант, калі не варта было саромецца слёз.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 132 queries