Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Была такая вайна…

Набліжэнне Новага года адчуваецца ва ўсім: прырода аздобілася белым уборам, а наша школа ўпрыгожылася навагоднімі сняжынкамі, выцінанкамі, запрацавала выстава навагодніх вырабаў, зробленых рукамі дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў. Навучэнцы спяшаюцца выправіць некаторыя адзнакі на лепшыя, старанна рыхтуюцца да кантрольных работ і залікаў, а нашы народныя музеі “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды” падводзяць вынікі зробленага і плануюць працу на будучае.

Адыходзячы год азнаменаваўся стагоддзем з дня пачатку Першай імперыялістычнай вайны. Шмат цікавага матэрыялу, прысвечанага гэтай тэме, змяшчала наша раённая газета. Мы ў школе таксама стараемся захапіць вучняў гэтай тэмай: напісаны творчыя працы, падрыхтавана багатая экспазіцыя, праведзены шэраг гутарак, выстаў, класных гадзін, экскурсій. Экскурсіі ў вядомае Заброддзе мы зрабілі дзвюма рознымі групамі летам, яшчэ адну – напрыканцы восені. Запрасілі да сябе ў школу Валянціну Цітовіч з цудоўнай праграмай “Лісты з паходнага сшытка”. Выступленне Валянціны Пятроўны ўразіла слухачоў да глыбіні душы. Тыя кадры з часоў Першай сусветнай, балючыя словы пісем, песні нікога не пакінулі раўнадушнымі, прыадчынілі для юных заслону далёкага часу, прымусілі задумацца пра сваю адказнасць за кожны крок на жыццёвай дарозе.
Андрэй Каркотка правёў цікавую экскурсію па матэрыялах перасоўнай выставы “Вілейшчына ў гады Першай сусветнай вайны”. Гэта выстава на невялікі прамежак часу працавала ў нашай школе. Кожны клас меў магчымасць яе наведаць і атрымаць кампетэнтную экскурсію кіраўніка музея Люцыі Маркевіч. Такая тэматыка цікавіць і захапляе: “Памятныя мясціны Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Вілейскага раёна”, “Духавенства і вайна”, “Палкаводцы, якія змагаліся на Вілейшчыне”. В.П. Цітовіч перадала нам матэрыял “Хлопчыкі ў Першай сусветнай вайне”. Гэта экскурсія зразумела нават вучням малодшых класаў.
Ад Вілейскага краязнаўчага музея мы атрымалі таксама фільм “Святая Рыма”, які прагледзелі і абмеркавалі на школьных мерапрыемствах.
Патрыятычнае выхаванне навучэнцаў праходзіць у нашай школе ў розных накірунках. Хочацца расказаць крыху пра клуб “Цікавыя сустрэчы”, які працуе ўжо трэці дзясятак. Запрашаем гасцей да сябе або выязджаем самі. У гэтым навучальным годзе адбыліся сустрэчы з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, айцом Віктарам, настаяцелем Ільянскай царквы з іншымі цікавымі людзьмі.
9 снежня ў школе адбылася сустрэча з паэтэсай Таццянай Цвятковай і скрыпачкай Людмілай Шагавай. Пачалася яна з выступлення юных экскурсаводаў музея “Вілейшчына літаратурная”, якія пазнаёмілі прысутных з нашымі гасцямі. Мы даведаліся, што Таццяна Цвяткова прыехала па накіраванні працаваць інжынерам на завод “Зеніт”. Спачатку вучні прачыталі вершы паэтэсы, а потым слова мелі нашы госці. Калі Таццяна Мікалаеўна пачала чытаць свае вершы пад акампанемент скрыпкі, усе слухачы як бы апынуліся ў свеце мар і захапленняў. Тэматыка вершаў паэтэсы рознабаковая. Інтымная і пейзажная лірыка часта спалучаецца з грамадзянскай і філасофскай. Кожны твор напоўнены любоўю да роднага краю, да людзей. У сваіх успамінах Таццяна Мікалаеўна так і гаворыць: “Беларусь – зямля маіх продкаў”. Вершы “Аисты”, “Притча о мече”, “Старые яблони”далучаюць нас да тых праблем, якія хвалююць аўтарку і кожнага з нас. Блізкія па тэматыцы вершы “Учителю музыки”, “Рябина-рябинушка”, “Коготь птицы Гамаюн”, якія вучаць дабру і справядлівасці, павазе да людзей. Напрыканцы сустрэчы паэтэса прачытала верш “Уходящему году”, які даў адчуць надыход новага года, новых спадзяванняў і надзей, а музыка Людмілы Мікалаеўны зрабіла сустрэчу надзвычай эмацыянальнай і прыемнай.
Роза Шэрая, кіраўнік народнага музея  “Вілейшчына літаратурная”,
Алена ШАЧЫКАВА, настаўніца  рускай мовы і літаратуры.
Фота прадастаўлена аўтарамі

Ад Вілейскага краязнаўчага музея мы атрымалі таксама фільм “Святая Рыма”, які прагледзелі і абмеркавалі на школьных мерапрыемствах.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 128 queries