Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Будславский фест все же состоится, несмотря на пожар и пострадавший костел

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе сёлета пройдуць 2–3 ліпеня, паведамляе catholic.by.

Нягледзячы на пажар у Нацыянальным санктуарыі, Будслаўскі фэст было вырашана правесці ў зараней вызначаны час.

Праграма фэсту Будслаў 2021

2 ліпеня, пятніца

12.00 — святая Імша з новапрэзбітэрамі; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі

15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці

18.00 — святая Імша для пілігрымаў; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

20.00 — жывы Місійны Ружанец

23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

3 ліпеня, субота

0.00 — святая Імша ў інтэнцыі адбудовы Будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч

8.45 — Фацімскі Ружанец; праводзіць «Легіён Марыі»

10.00 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч

на заканчэнне святой Імшы — Эўхарыстычная працэсія

Паколькі пасля пажару будслаўская базыліка знаходзіцца ў аварыйным стане, у сувязі з чым уваход у будынак і набліжэнне для яго забаронены, усе малітвы і цэлебрацыі будуць адбывацца на палявым алтары на адкрытым паветры.

Тут жа будзе знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай для ўшанавання вернікамі.

Размяшчэнне пілігрымаў і аўтатранспарту

З боку Даўгінава: паркоўка перад Будславам на полі;

З боку Крывічоў: паркоўка на старым аэрадроме, намётавы гарадок;

Уезд святароў з пропускам па нумарах машын адбываецца з боку Крывічоў.

Запіс інтэнцый

Інтэнцыі на святую Імшу будуць прымацца і запісвацца ў двух намётах каля плябаніі і насупраць плябаніі.

Споведзь

Споведзь будзе адбывацца на вызначаным месцы за плябаніяй.

2 ліпеня, пятніца

З 11.00 да 13.00

Ад 17.00

3 ліпеня, субота

Ад 8.00

Падчас споведзі выкарыстанне медыцынскай маскі абавязкова.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 148 queries