Шмат цікавых мерапрыемстваў праходзіць у нашай школе ў шосты школьны дзень. Мне хацелася б паведаміць пра адно з іх. У суботу вучні 5 “А” і 6 “А” класаў наведалі раённую дзіцячую бібліятэку, якая знаходзіцца па вуліцы Савецкай. І не пашкадавалі аб гэтым! Ляшок Таццяна Аляксандраўна, галоўны бібліятэкар, сустрэла нас з радасцю. Наша знаёмства з бібліятэкай пачалося з чытальнай залы, дзе Таццяна Аляксандраўна паведаміла пра “бібліятэчнае” жыццё. Мы даведаліся, што больш за дзве тысячы чытачоў наведваюць гэту бібліятэку, што на канікулах тут праводзяцца розныя цікавыя мерапрыемствы для вучняў, што часта супрацоўнікі бібліятэкі ўдзельнічаюць у правядзенні розных гарадскіх свят (напрыклад, свята 100-годдзя вуліцы Савецкай). Нам паказалі часопісы, якія выпісвае бібліятэка. Іх мноства: гэта выданні для хлопчыкаў, дзяўчынак, для падлеткаў, дарослых і зусім маленькіх чытачоў. Затым мы, пяцікласнікі і шасцікласнікі, з задавальненнем прынялі ўдзел у тэматычных віктарынах і даведаліся шмат цікавай інфармацыі пра жывёл, казачных персанажаў, мультфільмы, пра жыццё і творчасць Францыска Скарыны. Пасля віктарын многія з нас запісаліся ў бібліятэку, узялі кнігі дамоў, а пасля засталіся яшчэ пагартаць самыя цікавыя часопісы ў чытальнай зале. Гэта мерапрыемства было цікавым і пазнавальным для мяне асабіста і для астатніх вучняў.
Добра, што чалавецтва развіваецца і ідзе наперад, добра, што з’яўляюцца электронныя кнігі, але нічога не заменіць сапраўдную, “жывую”, якая дайшла да нас праз стагоддзі.
Раман НОВІК.
Фота прадастаўлена аўтарам
Бібліятэку па вул. Савецкай наведваюць больш за дзве тысячы чытачоў
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ