Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вилейские первоклашки участвовали в конкурсе чтецов

«Беларусь – мая радзiма!» — пад такой назвай у  ДУА «Яслі –сад №4 г. Вілейкі” прайшоў конкурс чытачоў. Асноўная мэта конкурсу  — стымуляванне цiкавасцi дашкольнiкаў да роднага краю, да беларускай мовы і лiтаратуры. Разам пачытаць i паслухаць, як прыгожа гучыць роднае слова!

Добрай традыцыяй стала кожны год  правядзенне мерапрыемства на лепшае выкананне вершаў “Квітней, Беларусь!”. У творчым спаборніцтве прымалі ўдзел выхаванцы ўсіх узроставых груп і навучэнцы 1 класа. Спецыяльна ўпрыгожаная музычная зала, апранутыя ў беларускія касцюмы дзеці, спрыялі непаўторнаму нацыянальнаму каларыту свята.

Падарожжа па цудоўнай беларускай зямлi, зямлi нашых продкаў пачалося з прывiтання, з уступнага слова вядучай. Праз свае далонi выхаванцы дзiцячага садка разам з вядучай перадалі адзiн аднаму сваю цеплыню, пяшчоту і ласку. Да ўдзельнікаў конкурсу звярнуліся вучнi 1 класа, былыя выпускнiкi дзiцячага садка Амелія Корбiт, Аліна Гiль, таксама Веранiка Сiльвановiч і Сафiя Шайко з песняй  «Прывiтальная».

Падчас вандроўкі  па нашай зямлi шмат размаўлялi аб сваёй краiне, мове, дзяржаўных сiмвалах Рэспублікі  Беларусь, чыталi вершы беларускіх паэтаў, спявалi гiмн Рэспублiкi Беларусь. Цудоўную карцiну  аб Беларусi з розных слоў намалявалi выхаванцы: “Сiнявокая”, “Зялёная”, “Дружалюбная”. Такiмii iншымi словами апiсвалi дзецi сваю Радзiму. Вельмі прыемна было слухаць, як эмацыянальна, з душой хлопчыкі i дзяўчынкі чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў. У выкананнi выхаванцаў Аляксандры Вайніцкай,  Елізаветы Круцкіх, Арцёма Чаплінскага, Iвана Яшчанкi, Елiзаветы Монiч, Крысцiны Гапцар, Мiлаша Шэсцiлоўскага, Яўгенiя Дзямiдовiча і  Рамана Рыпiнскага  прагучалi вершы У. Мазго, П.Броўкі, Я.Коласа i iншых аўтараў. С замiленнем слухалii верш самых маленькiх удзельнiкаў конкурсу Дар’i  Макарэвiч i Зенько Вiталiя і «Дарагая Мамачка». А Ксенiя Бабарыка з вершам С.Сокалава-Воюша «Блакiт нябёс» — пакарыла сэрца слухачоў.

Сапраўдны тэатр слова атрымаўся падчас чытання  твора А.Дзяружынскага «Бусел i хлопчык» у выкананнi выхаванцаў сярэдняй группы Дзмiтрыя Казлоўскага і Ксенii Грышкевiч. Атмасфера мерапрыемства была адначасова і ўрачыстай, і святочнай, і добразычлівай. Усе выканаўцы стараліся, каб чытаннеіх было гучным, ясным, выразным, адпавядала стылю твора, яго жанравым асаблівасцям.

Юных чытачоў падтрымлівалі  авацыямі гледачы: дзецi, педагогі, бацькі. Строгае журы старанна ацэньвала кожнага. Без увагі не застаўся ні адзін з удзельнікаў конкурсу. Усе чытачы былі ўзнагароджаны салодкiмi падарункамi.

Гэта мерапрыемства спрыяла таму, что дзецi дакранулiся да беларускага мастацкага слова таленавiтай i духоўна багатай нацыi! Мы спадзяёмся, што нашы выхаванцы будуць самасвядома разумець, шанаваць роднуюмову і з задавальненнем на ёй размаўляць.

Выказваем вялікую павагу бацькам і выхавальнікам установы дашкольнай адукацыі, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы дзяцей да конкурсу.

Ахрэм И.А., воспитатель дошкольного образования

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 188 queries