Адбылася першая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.
Разгледжаны наступныя пытанні парадку дня:
1. Выбранне старшыні раённага Савета дэпутатаў;
2. Выбранне намесніка старшыні раённага Савета дэпутатаў;
3. Утварэнне пастаянных камісій раённага Савета дэпутатаў, выбранне іх саставаў і выбары старшынь і сакратароў камісій;
4. Фарміраванне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.
Прысутныя заслухалі паведамленне старшыні раённай выбарчай камісіі В.М.Чайкоўскай. У ім адзначалася, што на тэрыторыі горада і раёна было створана 35 выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Вілейскага раённага Савета 27-га склікання. Было зарэгістравана 45 кандыдатаў у дэпутаты. Прымаў удзел у выбарах 41 кандыдат. Кандыдатамі ў дэпутаты сельскіх саветаў было зарэгістравана 129 чалавек. Усе яны прымалі ўдзел у выбарах. Выбраны ўсе 35 дэпутатаў раённага і 129 – сельскіх Саветаў. Па горадзе і раёне ў спісы для галасавання было ўнесена 36776 выбаршчыкаў. Удзельнічалі ў галасаванні 30026, што складае 81,6 працэнта ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. У Вілейцы яўка на ўчасткі для галасавання склала 71 працэнт, на вёсцы – 95. Найвышэйшую актыўнасць прадэманстравалі выбаршчыкі Пагосцкага выбарчага ўчастка №19, дзе прагаласавалі ўсе грамадзяне, уключаныя ў спісы. З 35-ці выбраных дэпутатаў, зазначыла В.М.Чайкоўская, 20 былі дэпутатамі мінулага склікання. У раённы Савет выбрана 15 жанчын і 20 мужчын. Дзяржаўныя органы прадстаўляюць 5 чалавек, у іх ліку, 3 – старшыні сельвыканкамаў, адукацыю, культуру, навуку, ахову здароўя – 12 чалавек, праваахоўныя органы, бізнес – па два дэпутаты, прамысловасць, транспарт, будаўніцтва – 5, сельскую гаспадарку – трое. Кіраўнікамі з’яўляюцца 18 прадстаўнікоў дэпутацкага корпусу. Вышэйшая адукацыя – у 29-ці народных выбраннікаў.
Паступіла прапанова аб выбранні старшынёй раённага Савета дэпутатаў Радзевіч Наталіі Аляксандраўны. У абмеркаванні кандыдатуры ўдзельнічалі дэпутаты С.Р.Несцяровіч, І.К.Бяганскі, М.М.Гіро, Т.М.Захарыч. Усе яны адзначалі высокую дзелавую актыўнасць Наталіі Аляксандраўны, яе прынцыповасць, уменне працаваць на вынік. І яшчэ такія чыста чалавечыя якасці, як камунікабельнасць, надзейнасць, клопат аб інтарэсах сваіх выбаршчыкаў, павага да традыцый і культурнай спадчыны вілейскага краю.
Цёпла і шчыра выказалася аб прапанаванай кандыдатуры старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.М.Герасімовіч:
– Яна – чалавек дзяржаўны. У кожную справу стараецца ўносіць навізну. Сумленнасць, прыстойнасць, – якасці, уласцівыя Наталіі Аляксандраўне, высока цэняцца людзьмі, – зазначыла Святлана Міхайлаўна.
У выніку тайнага галасавання старшынёй раённага Савета дэпутатаў зноў выбрана Наталія Аляксандраўна Радзевіч. Яе намеснікам – Мікалай Мікалаевіч Гіро.
Створаны чатыры пастаянныя камісіі раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання: па бюджэтна-эканамічных пытаннях (старшыня – Д.П.Бобрык), па сацыяльных (старшыня М.М.Іваненка), па аграрных (старшыня В.У.Навасёлак) і мандатная (старшыня А.М.Дударчык).
Вілейскі раённы Савет дэпутатаў вырашыў выбраць прэзідыум раённага Савета дэпутатаў у наступным складзе: Радзевіч Н.А., Гіро М.М., Дударчык А.М., Навасёлак В.В., Іваненка М.М., Бобрык Д.П., Сталыга А.А., Грынцэвіч С.А., Цітуленка Т.Ч.
Першая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання прыняла зварот да выбаршчыкаў. У яе рабоце ўдзельнічалі таксама начальнік галоўнага ўпраўлення ведамаснага кантролю Мінаблвыканкама Я.С.Сіняк, старшыня раённага выканаўчага камітэта В.І.Кот. На сесію запрашаліся намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў, а таксама зноў выбраныя дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Кіцікаў І.С. і Каляда В.М.
Звяртаючыся да прысутных, Н.А. Радзевіч падзякавала ўсім за давер і нават за сумненні – таксама. Дэпутацкаму корпусу лёгкага жыцця не абяцала і выказала спадзяванне на эфектыўнасць тандэму заканадаўчай і выканаўчай улады ў Вілейскім раёне.
Павіншаваў зноў выбранага старшыню раённага Савета дэпутатаў кіраўнік выканаўчай улады Віктар Кот. Яго надзея – таксама на ўзаемаразуменне і якаснае абнаўленне ўзроўню Вілейшчыны ва ўсіх сферах, якія складаюць фон матэрыяльнага і духоўнага дабрабыту людзей.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота аўтара
ОБРАЩЕНИЕ
к избирателям города Вилейки и Вилейского района!
Уважаемые жители Вилейщины!
Мы, депутаты районного Совета депутатов двадцать седьмого созыва, выражаем вам слова искренней благодарности за оказанное нам в день выборов местных Советов 23 марта 2014 года высокое доверие представлять ваши интересы в районном законодательном органе.
Ваша активность на выборах, высокая гражданская позиция возлагают на нас еще большую ответственность по исполнению депутатских обязанностей.
Уверены, что совместно с районным исполнительным комитетом, его структурными подразделениями, руководителями организаций и учреждений района за четырехлетний срок нам удастся решить многие потребности жизнеобеспечения граждан, в том числе и те наказы, которые не удалось претворить в 26 созыве, и те запросы, которые поступили в ходе предвыборных встреч.
В наших планах – совместная работа по повышению качественного уровня медицинского, торгового, бытового, культурного обслуживания населения, обустройству городских микрорайонов и сельских населенных пунктов. Мы нацелены на оперативное решение ваших обращений и предложений, на честный и открытый диалог власти и граждан.
Мы надеемся на вашу дальнейшую поддержку, стремление каждого жителя Вилейщины быть причастным к общему созидательному делу.
Крепкого вам здоровья, успехов во всех начинаниях, мира, добра и благополучия!