Аб асаблівасцях развіцця рэгіянальнай прэсы, тэндэнцыях на медыйным рынку ішла размова падчас візіту ў рэдакцыю газеты «Шлях Перамогі» галоўнага рэдактара газеты «Мінская праўда» Мікалая Літвінава і дырэктара УП «Минская волна» Уладзіміра Казакова. Сустрэча была датасавана да адзінага дня інфармавання і, безумоўна, закранала яго тэму. Пытанні прафілактыкі заганных звычак – наркаманіі, алкагалізму– якія, нажаль, маюць месца ў нашым грамадстве, заўсёды занатаваны ў тэматычных планах рэдакцый. Як павысіць у азначаным напрамку эфектыўнасць газетных публікацый, выпускаў радыё- і тэлепраграм, аб гэтым таксама разважалі калегі. Рэклама, фінансы, удзел у творчых конкурсах, – і гэтыя пытанні былі абмеркаваны ў час сустрэчы. Як і праблема папаўнення радоў пярвічных арганізацый грамадскага аб’яднання «Беларускі Саюз журналістаў». Адзначалася, што ў вілейскай раённай газеце ёсць патэнцыял росту пярвічкі за кошт маладых супрацоўнікаў.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Алены ЦІМАФЕЕНКІ
Аб асаблівасцях развіцця рэгіянальнай прэсы, тэндэнцыях на медыйным рынку ішла размова падчас візіту ў рэдакцыю газеты «Шлях Перамогі» галоўнага рэдактара газеты «Мінская праўда» Мікалая Літвінава і дырэктара УП «Минская волна» Уладзіміра Казакова
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ









