Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

8 ноября пройдёт автопробег, посвящённый 100-летию начала Первой мировой войны

11 лістапада 1918 года – дзень заканчэння Першай сусветнай вайны – Дзень прымірэння. Вось ужо пяты год запар па ініцыятыве Барыса Цітовіча, намесніка старшыні праўлення Фонду памяці Першай сусветнай вайны «Крокі», 8 лістапада, у суботу, адбудзецца традыцыйны аўтапрабег, прысвечаны 100-годдзю пачатку вайны, з наведваннем месцаў баёў і пахавання загінуўшых воінаў. Маршрут пачнецца з Вілейкі, ад могілак па вул. 1 Мая, дзе вядзецца будаўніцтва брамы-капліцы ў гонар палеглых воінаў і пахаваных там, побач, на ваенных брацкіх могілках. Далей па маршруту: могілкі «Лясныя», дзе перапахаваны астанкі рускіх салдат; брацкая магіла каля вёскі Порса; капліца-помнік у вёсцы Бараўцы; брацкая магіла ў вёсцы Жарсцвянка; мемарыяльны комплекс каля вёскі Рускае Сяло; брацкае пахаванне на могілках каля вёскі Папоўцы; магіла Протаіерэя Паўла Сасноўскага на цвінтары Свята-Іллінскай царквы ў вёсцы Нарач; лазарэтныя могілкі ў лесе каля вёскі Заброддзе і месца гібелі казака Данілы Шаўчэнкі; Барысаглебская капліца з музейнай экспазіцыяй у вёсцы Заброддзе. На месцы кожнага пахавання адбудзецца ліція (кароткая памінальная малітва). І, па добрай традыцыі, завершыцца мерапрыемства гарачай гарбатай у палісадзе Памяці на беразе Нарачанкі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Збор удзельнікаў каля райвыканкама, ад’езд у 12.00 гадзін.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 132 queries