У рамках шырокамаштабнага выставачнага праекта 8 мая а 14 гадзіне ў Вілейскім краязнаўчым музеі адкрыецца інтэрактыўная выстава, прысвечаная 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «1418 дзён вайны». У рамках рэалізацыі праекта выстава, якая размясціцца ў будынку музея, зойме амаль усю экспазіцыйную плошчу. Паказ матэрыялаў у выглядзе рэканструяванага акопа часоў вайны, дзе будуць прадстаўлены прадметы з фондавых калекцый музея, многія з якіх сапраўды ўнікальныя і наведвальнікі іх убачаць упершыню.
Выстава інтэрактыўная – прыняць удзел у ёй можа кожны жадаючы.
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов