8 кастрычніка ў аграгарадку Лыцавічы пройдзе свята ўраджаю «Журавінавы фэст».
ПРАГРАМА СВЯТА
12.00 — адкрыццё свята “Журавінавы фэст”.
Вітальнае слова арганізатараў і гасцей.
Канцэрт калектыва “Журавінка” (Лыцавіцкі СДК) і удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Іжскага СДК.
Конкурсная праграма з удзелам жыхароў вёсак Іжскага сельсавета “Зямелькі нашай шчодрыя дары”.
Выступленне і майстар-клас танцавальнага калектыва “Карагод” гімназіі № 2 г.Вілейка з удзелам фалькларыста Крупскай З.В.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу.
Падвядзенне вынікаў жніва ААТ “Чурлёны”.
14.00 — канцэрт “ВЕЛЕЯ КАЗАЦКАЯ” (Народны вакальны ансамбль Вілейскага Палаца культуры).
На працягу свята будзе праводзіцца выстава-продаж вырабаў народных майстраў, гандлёвыя рады, гульнёвыя пляцоўкі, конкурсы і віктарыны для дарослых і дзяцей, катанне на брычцы. Госці могуць пачаставацца журавінавымі напоямі і стравамі беларускай кухні. У выставачнай зале будуць прадстаўлены прадметы беларускага народнага побыту (з калекцыі Млечка Ф. М. ), вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва жыхароў Іжскага сельсавета.
Усе жадаючыя могуць набыць журавіны.