У Беларусі на новае месца жыхарства і работы ў студзені 2011 года перасяліліся 22 сям’і беспрацоўных.
У ліку тых, хто змяніў прапіску ў студзені 2011 года, былі па сем сем’яў у Віцебскай і Мінскай абласцях, шэсць — у Магілёўскай, па адной — у Гомельскай і Гродзенскай абласцях.
У мэтах пераразмеркавання працоўных рэсурсаў у працанедастатковыя рэгіёны (пераважна ў сельскую мясцовасць) у 2010 годзе планавалася перасяліць 364 сям’і беспрацоўных. Гэта заданне было перавыканана — органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аказалі садзейнічанне ў перасяленні на новае месца жыхарства і работы 386 сем’ям беспрацоўных, у тым ліку чатыром — са сталіцы. У складзе пераселеных сем’яў — 941 чалавек, з іх больш як 60 працэнтаў — у працаздольным узросце (сярэдні ўзрост перасяленцаў — 33 гады).
Паводле слоў спецыялістаў, з кожным годам у Беларусі сем’яў беспрацоўных, якія перасяляюцца, становіцца ўсё больш. Так, у 2009 годзе на новае месца жыхарства і работы пераехалі 408 сем’яў беспрацоўных, у 2008-м — 346, у 2007-м — 332.
Праектам Дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2011 год таксама прадугледжаны меры па забеспячэнню працанедастатковых сельскіх рэгіёнаў кадрамі, па стымуляванню беспрацоўных да пераезду на новае месца жыхарства і работы.
БелТА