У мінулыя выхадныя цэнтральная плошча горада зіхацела фарбамі восеньскага кірмашу. Не вельмі яркімі, бо тавар, які на ім прапаноўвалі гандляры, меў выражаны гастранамічны ўхіл. Сезон нарыхтовак яшчэ далёка не вычарпаў сваіх магчымасцей. Попытам карысталася прадукцыя палеткаў і садоў, вырашчаная ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах і рукамі руплівых фермераў. Зноў выстрайваліся чэргі за бульбай СВК «Чурлёны», з калёс ішлі яблыкі аграфірмы «Лебедзева», з суседняй Маладзечаншчыны, капуста УП «Новая Вілія». Фермер Георгій Скарынка прапаноўваў саджанцы яблынь сартоў «Вербная», «Ветэран», “Антэй», якія пачынаюць пладаносіць праз год пасля пасадкі. З пустымі рукамі віляйчане плошчу не пакідалі. Як водзіцца на кірмашы, нахвальвалі тавар і дзякавалі за рупнасць яго вытворцам.
Марыя КУЗАЎКІНА
Фота аўтара