Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Створана 6390 участкаў для галасавання
Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
Найбольшая колькасць выбарчых участкаў сфарміравана ў Гомельскай і Мінскай абласцях (1114 і 1085 адпаведна), 986 – у Брэсцкай вобласці, 911 – у Віцебскай, 818 – у Магілёўскай, 730 – у Гродзенскай і 702 – у Мінску. У іх ліку – 280 участкаў, якія будуць працаваць у санаторыях, прафілакторыях, бальніцах і іншых лячэбна-прафілактычных установах, і 52 – у воінскіх часцях. Акрамя таго, 44 выбарчыя ўчасткі сфарміраваны за межамі Беларусі.

Пасля ўтварэння ўчасткаў пачынаецца фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій і вылучэнне прадстаўнікоў для ўключэння ў іх склад. У кожную з участковых камісій могуць уваходзіць ад 5 да 19 чалавек. Выключэнне зроблена толькі для камісій, якія фарміруюцца за мяжой.
Па 31 кастрычніка ўключна палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне могуць вылучаць кандыдатуры для ўключэння ў склад участковых камісій. Утварэнне такіх камісій прадоўжыцца да 3 лістапада.
Што датычыцца кандыдатаў, з якіх грамадзянам Беларусі 19 снежня трэба будзе выбраць кіраўніка дзяржавы, то яны будуць вызначаны да 23 лістапада. Пакуль ініцыятыўныя групы патэнцыяльных кандыдатаў прадаўжаюць збіраць подпісы ў падтрымку іх вылучэння.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 183 queries