Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Наш выбар

– Гэта не наша заслуга, гэта – людская свядомасць, – каментуе ўражальныя на пачатак дня вынікі галасавання старшыня Куранецкай участковай выбарчай камісіі Уладзімір Красоўскі. Паток выбаршчыкаў парадзеў. І ў яго ёсць час для дыялога, разлічанага на некаторыя публічныя ацэнкі ходу галасавання.
– Учора перад царкоўнай вячэрняй службай на ўчастак прыйшла датэрмінова прагаласаваць немаладых год жанчына. Вось, кажа, выканала свой грамадзянскі абавязак. А цяпер пайду маліцца за Прэзідэнта.
Непадробленая шчырасць – у словах простай вясковай жанчыны, якая публічна выказала тое, што кіравала думкамі большасці грамадзян краіны, яе вялікіх і малых паселішчаў у гэты сапраўды святочны дзень. Нават глыбокая восень падарыла нам сонечнае ззянне, ствараючы неабходны для добрага настрою фізічны камфорт. А духоўны – ён ствараўся атрыбутыкай выбарчых участкаў – іх афармленнем, музыкай, выступленнямі мастацкіх калектываў, прафесійнымі дзеяннямі членаў выбарчых камісій.
Уладзімір Красоўскі  выкладае ў мясцовай школе беларускую мову і літаратуру. Пасля заканчэння ўніверсітэта, якраз у разгар перабудовы, працаваў у Мінску. Зарплата была мізэрная. І тая ішла на аплату жылля. Чэргі за прадуктамі, дэфіцыт тавараў – усё перажылося. І сённяшняя рэчаіснасць рэзка кантрастуе з тым, што было. Краіна страсла з сябе праявы эканамічнага калапсу, а людзі нібы выпрасталіся, узмужнелі, з гонарам завуць сябе беларусамі. Жывучы ў вёсцы, Уладзімір Ігнацьевіч не прачувае сябе адарваным ад выгод цывілізацыі. Наведвае многія з цікавых мерапрыемстваў сталіцы – бывае ў тэатрах, на выставах рознага кшталту, канцэртах. Дачка, якая жыве  ў Мінску, загадзя набывае білеты. І,па словах майго суразмоўцы, культурны, інтэлігентны чалавек у любым асяроддзі застаецца такім. Было б у яго на гэта ўласнае жаданне.
Самы наплыў на ўчастку быў а восьмай гадзіне раніцы, калі пачыналася галасаванне. Няхай сабе ўжо не патокам, але гаманкім ручайком цягнуцца сюды людзі і ў перадабедзенны час. Аляксандр Тамілін працуе ў ДЭУ-63 дарожным рабочым. Учора, дзеліцца, прыводзіў у парадак трасу Радашковічы – Смаргонь, а некалі менавіта гэтую дарогу будаваў, працуючы яшчэ ў дарожна-будаўнічым упраўленні № 13.
Што ні выбаршчык – то асоба. Бо ў кожнага чалавека – свая адметнасць, свой лёс. Бадай, тое, што іх сёння яднае, – усведамленне сваёй асабістай адказнасці за будучае роднага кутка. З думкамі аб міры і спакоі на зямлі, ахопленай полымем залатой восені, прыйшлі на выбарчы ўчастак Ігар і Любоў Марціненкі. Іх паўтарагадовы Артур – маленькі грамадзянін краіны, які ўжо робіць упэўненыя крокі па прыступках, што вядуць у памяшканне для галасавання. Сімвалічнае ўзыходжанне ў вачах усяго акаляючага свету.
– Купіце. Вельмі смачныя, – прадавец райспажыўтаварыства Алена Хаванская, з якой мы толькі што пазнаёміліся, працягвае каробку з пірожнымі. – Спецыяльна да выбараў выпякалі ў Любанскім кандытарскім цэху. – І рулеты мясныя, і беляшы, і каўбасы вяленыя – усё наша. – Зразумелае жаданне Алены Пятроўны такім вось імправізаваным спосабам правесці прэзентацыю сваёй фірмы. А райпо сапраўды арганізавала ў поўным  аб’ёме «гастранамічнае» забеспячэнне выбарчых участкаў, наладзіўшы гандаль на ўчастках у такіх вось, як у Касцяневічах, часовых пунктах продажу, і з аўтамагазінаў. Дзе  да тавараў паўсядзённага попыту дабаўлены так званы «святочны асартымент».
Валерый  Германенка, старшыня  ўчастковай выбарчай камісіі, гасцінна сустракае наведвальнікаў. Галасаванне на вёсцы мае сваю адметнасць. Тут кожнага выбаршчыка ведаюць у твар.  Як, напрыклад, Юрыя Згерскага, яго жонку Святлану. Як Аксану Піскуровіч, фельчара Касцяневіцкага ФАПа, што дзяжурыць на ўчастку ў якасці  назіральніка ад раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ. Дзяўчына нядаўна скончыла медыцынскі каледж і амаль адразу атрымала кватэру ў аграгарадку Людвінова. Вось ён сапраўдны, а не дэклараваны клопат пра маладых спецыялістаў. І сёння Аксана шчыра ўдзячна за дапамогу старшыні мясцовага сельвыканкама Наталлі Шавялёвай.
Дзень бярэцца на поўдзень. З Ерхаўскага сельскага Дома культуры, дзе размешчаны выбарчы ўчастак, даносяцца гукі музыкі. Мелодыя знаёмага шлягера, у выкананні загадчыка ўстановы Марыны Юркевіч,сярод кастрычніцкай прахалоды стварае майскую цеплыню. Песні змяняюць адна адну. Нястомная спявачка вітае наведвальнікаў са сцэны, уносячы ў атмасферу выбарчага ўчастка адпавядаючы дзеі пазітыў. Ён падмацаваны добрым настроем членаў камісіі, якія выязджалі ў аддаленыя населеныя пункты з урнай для галасавання па просьбе тых, хто ў сілу розных прычын не змог дабрацца на сам выбарчы ўчастак. Ірына Кайданік, Жанна Андрыеўская, Таццяна Казімірская пабывалі ў Сосенцы і Арпе. На аўтамабілі дырэктара мясцовага акцыянернага таварыства, якім ён сам і ўпраўляе. Такія каларытныя  сюжэты з жыцця выбарчых участкаў здольны ахарактарызаваць пануючую там  атмасферу. Дзе ў пратакольны фон уплятаюцца элементы чалавечага светаадчування, узнёсла  святочнага, напоўненага ўсведамленнем важнасці палітычнай падзеі, удзельнікамі,якой нам сёння выпала быць. І кожны ўчастак уносіць у гэту дзею нешта адметна сваё, што вылучае яго атмасферу, робіць яе непаўторнай і запамінальнай. Крывасельскі, напрыклад, размешчаны ў Доме культуры, інтэр’ер  якога аздоблены саламянымі вырабамі прапісанай тут народнай майстэрні. Іх мы прывыклі  бачыць на мерапрыемствах рознага  маштабу і накірунку. А вось з выставаю вышываных крыжыкам пано Алены Жук, дырэктара Рабунскай школы-сада, старшыні ўчастковай камісіі, давялося сутыкнуцца ўпершыню. Сутыкнуцца і падзівіцца арыгінальнасці сюжэтаў, створаных рукамі майстра. Фантастычная фея гушкаецца на абручы паўмесяца сярод зорак начнога неба. Кветкі магноліі. Іх аўтар работы ўпершыню ўбачыла ў Чэхіі, падчас турыстычнай паездкі. Сюжэты Алена Іосіфаўна выбірае тыя, што па-сапраўднаму хвалююць, звязаны з нечым асабліва адметным і незабыўным у яе жыцці. Выставу зацікаўлена аглядаюць выбаршчыкі.
Час абедзенны. Старшыня ўчастковай камісіі тэлефануе ў раённую: прагаласавала ўжо 83,5 працэнта выбаршчыкаў.
Не менш, чым вяскоўцы, актыўныя гаражане. Наш фотакарэспандэнт занатаваў сюжэты сямейнага галасавання. Гэта ўжо свайго роду традыцыя, калі сям’я ў поўным саставе адпраўляецца на выбарчы ўчастак, дэманструючы тым самым сваю еднасць, імкненне да волевыяўлення і выканання грамадскага абавязку. Бацькі з дзеткамі, з унукамі – дзядулі і бабулі. Толькі ўпэўненыя ў будучым людзі могуць давяраць яму ўсё самае каштоўнае і дарагое, што ёсць у іх жыцці.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота аўтара і Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 186 queries