Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

23 студзеня ў зале выстаў краязнаўчага музея адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Вілейскія далягляды” творчай суполкі мастакоў “Адраджэнне”

23 студзеня 2015 года,  а 15 гадзіне ў зале выстаў краязнаўчага музея адбудзецца адкрыццё выстаўкі  “Вілейскія далягляды” творчай суполкі мастакоў “Адраджэнне”

Вілейскі  край  багаты  сівымі  легендамі  і  паданнямі.  Яго  гісторыя  насычаная і  змястоўная.  Многія  векапомныя  падзеі,  якія адбываліся на Беларусі, пакінулі свой след і на берагах Віліі. З  кожным  годам  Вілейка  становіцца  ўсё больш  сучасным  горадам,  але  ў  ім  цудоўна  захоўваецца  даўняя  архітэктура на  старых  вуліцах.  Вельмі  маляўнічы  і  сам  горад  і  яго наваколле.

Менавіта  з  Вілейкі  распачынае  сёлета  сваю  выставачную  дзейнасць мастацкая  суполка  “Адраджэнне”,  у  склад  якой  ўваходзяць  жывапісцы, графікі,  майстры  дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва  з  Мінска і Узды: Андрэй  Лычкоўскі,  Фёдар  Ладуцька,  Яўген  Шунейка  і  Уладзімір  Сайко. Ужо  некалькі  год  запар яны вандруюць па Беларусі і праводзяць свае сумесныя  выстаўкі  ў  Полацку,  Крычаве,  Лідзе,  Слоніме  і  іншых  раённых цэнтрах  нашай  краіны.

Выставы мастакоў носяць эстэтычна-асветніцкі характар, яны на сваіх    палотнах  паказваюць багацце  тэм  і  сюжэтаў  нашай    гісторыі і сучаснасці,  акцэнтуюць  увагу  на  разнастайнасці прыродных матываў.

У  прадстаўленай  экспазіцыі  знойдзе   сваё  месца  тэматыка  Першай сусветнай  вайны,  лінія  фронта  якой  праходзіла  па  вілейскай  зямлі.  Ёсць сярод  твораў  і  вобраз  вялікага  мастака-рэфарматара  Уладзіслава Страмінскага, які  тут  перажыў  актыўны  перыяд  сваёй  творчасці.  А таксама шэраг    пейзажных  твораў, што  з’яўляюцца  вынікам  смелых  каларыстычных  і  тэхнічных  эксперыментаў на  падставе  працы  з  натуры,  на  чыстым  паветры  на  працягу  аднаго  сеанса.

Як  ганаровы  госць  суполкі  ў  выстаўцы прымае   ўдзел  мастачка  Вольга Гацко,   родам  з  Радашковіч.  За  яе  плячыма  — вучоба  ў  мастацкім інстытуце  па спецыяльнасці “мастацтвазнаўства”.  Але  апошнім  часам  яна актыўна  займаецца  дэкаратыўным  жывапісам  у  жанры  нацюрморта і пейзажа.

Усе хто хоча пазнаёміцца з творчасцю  суполкі мастакоў “Адраджэнне” чакаем  23 студзеня  2015 года а 15 гадзіне па адрасу г. Вілейка пл. Свабоды,1  зала выставак імя Н.Ю. Сілівановіча.

Навуковы супрацоўнік ДУ “ВКМ” Аўдзей Н.В.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 132 queries