Мова – гэта вялікі народны скарб. Ствараецца яна на працягу многіх стагоддзяў. Беларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім, на ей вяліся справаводства, дзяржаўныя дакументы. У той час Беларусь узбагаціла культуру ўсходніх славян друкаванымі творамі Францыска Скарыны.
Мы жывем у такі час, калі нам ніхто не забараняе ею карыстацца. На беларускай мове ідуць спектаклі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, у Беларускім тэатры юнага гледача; выдаецца вялікая колькасць газет і часопісаў. І нават з білбордаў нас заклікаюць размаўляць па-беларуску. Але ж што мы маем? Беларускай мовай, на жаль, карыстаецца толькі невялікая частка беларусаў. Усімі прызнаецца ісціна: ёсць дзярдава – ёсць і дзяржаўная мова. Як не ўспомніць словы Францішка Багушэвіча з яго заклікам “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі”. Давайце прыслухаемся да сваіх папярэднікаў, адрэагуем на чуйныя словы. Тады мы часцей будзем узгадваць сваю гісторыю, сваіх герояў.
Тыдзень роднай мовы прайшоў у нашай школе. Зразумела быў ён прымеркаваны Міжнароднаму дню роднай мовы. У рамках тыдня з вучнямі былі праведзены розныя мерапрыемствы, якія вучні наведвалі з вялікім задавальненнем. Гэта і гульні, і спаборніцтвы, і віктарыны, і нават марафон. Напрыклад, вучні 6-ых класаў прымалі ўдзел у спаборніцтве «Знаўцы роднай мовы». Шасцікласнікі і васьмікласнікі актыўна ўдзельнічалі ў «Бліц-турніры». Пяцікласнікі былі запрашаны на гульню «Скарбы роднага краю», дзе вучні змаглі даведацца шмат цікавага пра Беларусь, праявіць свае веды і артыстычныя здольнасці. У шосты школьны дзень вучні 9-11 класаў наведалі кінатэатр і паглядзелі фільм, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Затым, на ўроку беларускай літаратуры, вучні абмяняліся думкамі наконт беларускамоўнага фільма, які ўсіх без выключэння вельмі ўразіў.
На працягу тыдня на першым паверсе праходзіла выстава малюнкаў вучняў да твораў беларускай літаратуры. На выставе былі прадстаўлены лепшыя малюнкі вучняў 5-11 класаў.
Акрамя таго, 57 вучняў прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Буслік». Усім вучням і настаўнікам вялікі дзякуй!
Галоўная мэта праведзеных мерапрыемстваў – захаванне і падтрыманне нацыянальнай мовы, усведамленне таго, што мы жывем і працуем у незалежнай Беларусі, выхоўваем жыхароў вольнай краіны, бо ўсе мы любім сваю сінявокую Беларусь.
«Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў», — 500 гадоў назад казаў наш першадрукар Ф.Скарына.
Мікалай Гіро, дырэктар сярэдняй школы № 3 г.Вілейкі