Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

20 сакавіка адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Фамільны альбом” Аляксандра Сільвановіча

20 сакавіка, а 17 гадзіне ў зале выстаў імя Н. Ю. Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Фамільны альбом” Аляксандра Сільвановіча. Нарадзіўся мастак 17 чэрвеня 1965 года ў горадзе Гродна. Скончыў Рэспубліканскую школу па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя А. Ахрэмчыка. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускай Акадэміі мастацтваў на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. З 1996 года з’яўляецца сябрам Саюза мастакоў Беларусі. Творчасць Аляксандра Сільвановіча праяўляецца ў цікавасці да кірунку прадметнага сімвалізма. Падключаючы ігру асацыяцый, міжволі ўзнікае жаданне паразважаць, каб трапіць у сутнасць вобразнай ідэі або паспрабаваць разгадаць таемнасць паэтычнай недаказанасці.
Мастак з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх пленэраў у Беларусі, Польшчы, Літве, Харватыі і Грэцыі.
Яго работы знаходзяцца ў калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Полацкай мастацкай галерэі, Гродзенскага гісторыка археалагічнага музея і ў прыватных айчынных і замежных калекцыях.
Усіх, хто хоча пазнаёміцца з творчасцю Аляксандра Сільвановіча, чакаем па адрасе: г. Вілейка, пл. Свабоды, 1, зала выстаў імя Н. Ю. Сілівановіча, тэлефон для даведак 5-41-47.
Надзея АЎДЗЕЙ,  навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 132 queries