18 красавіка – рэспубліканскі суботнік. Такое рашэнне прынята Мінаблвыканкамам у сувязі са святкаваннем 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Годам моладзі і ў мэтах падтрымкі ініцыятывы працоўных калектываў.
Адпаведнае распараджэнне падпісана старшынёй раённага выканаўчага камітэта Віктарам Катом. Яно рэкамендуе сельвыканкамам, дзяржаўным і іншым арганізацыям на добраахвотнай аснове правесці 18 красавіка бягучага года рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах альбо ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, надмагільных збудаванняў на воінскіх пахаваннях часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падрыхтоўку дзіцячых спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезону. Створана рабочая група па правядзенні суботніка, якую ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Дзяруга.
Заробленыя на рабочых месцах у дзень суботніка грашовыя сродкі ў аб’ёмах, вызначаных работнікамі, у тым ліку, і тымі, чыя дзейнасць не звязана з вытворчасцю прадукцыі, у добраахвотным парадку могуць быць пералічаны на рахунак райвыканкама (№ 3641063200065 в ЦБУ № 632 филиала № 601 ОАО «АСБ «Беларусбанк» г. Молодечно, код 769, УНП 600011063, ОКПО 04064600) з абавязковым указаннем «абласны суботнік».
Удалага і плённага вам свята працы!
Рабочая група па правядзенні суботніка








