Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

11 сакавіка ў выставачнай зале Дома-музея I з’езда РСДРП адкрылася выстава на касмічную тэматыку віляйчаніна маёра запасу Аляксандра Клешняка

11 сакавіка ў выставачнай зале Дома-музея I з’езда РСДРП адкрылася выстава на касмічную тэматыку віляйчаніна маёра запасу Аляксандра Клешняка. Яна будзе працаваць да Дня касманаўтыкі 12 красавіка.

У экспазіцыі выставы: рукапіс кнігі А. Клешняка «Космас аб’ядноўвае ўсіх», у якой расказана гісторыя касманаўтыкі, ад яе зараджэння і да сёння. Альбом, у якім размешчаны фотакарткі ўсіх 119 савецкіх касманаўтаў. Кніга «Три высоты», падораная Аляксандру Георгіевічу лётчыкам-касманаўтам СССР У. У. Васюціным, на абложцы якой ёсць надпіс і аўтограф касманаўта. Грамата Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, якой Клешняк быў узнагароджаны ў 2012 годзе «За актыўную работу па прапагандзе гісторыі і дасягненняў сусветнай касманаўтыкі». Пісьмы ад касманаўтаў В. Д. Зудава, А. Ю. Калеры, В. В. Цыбліева, У. М. Дзяжурава, Ю. І. Ануфрыёнка, В. Р. Корзуна, П. У. Вінаградава, С. В. Залеціна. Фотакарткі, падораныя касманаўтамі, і з Беларускіх касмічных кангрэсаў. Аўтографы 60 савецкіх касманаўтаў. Фотаздымкі Мемарыяльнага музея касманаўтыкі Расіі.
Адкрываючы выставу, Аляксандр Клешняк сказаў, што 12 красавіка 1961 года ўзрушыў увесь свет. У гэты дзень касмічны карабель, пілатуемы грамадзянінам СССР Ю. А. Гагарыным, выйшаў на арбіту вакол Зямлі, каб навечна пакінуць след у зорных прасторах.
Далей ён прывёў цытату з кнігі «Я думаў, гэта даўно забыта», аўтар якой заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР інструктаж першага атрада касманаўтаў М. Л. Галай:
«Калі гаварыць пра прапагандысцкі эфект першага палёта чалавека ў космас, то асоба Гагарына садзейнічала гэтаму эфекту больш чым якая другая. Іменна такога касмічнага першапраходца трэба было прадставіць чалавецтву».
Прапаганда касманаўтыкі – састаўная частка работы па патрыятычнаму выхаванню моладзі. Касманаўты – гэта патрыёты з вялікай літары. Першымі наведвальнікамі такой рэдкай выставы былі вучні. Наш абавязак – выхоўваць падрастаючае пакаленне на лепшых традыцыях старэйшых пакаленняў. Грамадству патрэбны людзі здаровыя фізічна, маральна і інтэлектуальна. Фарміраваць гэтыя якасці абавязак сям’і, устаноў адукацыі і культуры. Якое пакаленне прыйдзе нам на змену, залежыць ад кожнага з нас.
Андрэй ЛІНЕВІЧ, навуковы супрацоўнік
Нацыянальна-гістарычнага музея РБ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 171 queries