Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

1 жніўня 2016 года завяршылася падача дакументаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі шостага склікання

1 жніўня 2016 года завяршылася падача дакументаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі шостага склікання.
У акруговую выбарчую камісію па Вілейскай выбарчай акрузе № 74 прадстаўлены падпісныя лісты і дакументы ад ініцыятыўных груп Ціханава Максіма Віктаравіча (1990 г.н., г. Маладзечна), Жыбуль Наталлі Пятроўны (1975 г.н., г.Вілейка) і Барташэвіча Андрэя Вікенцьевіча (1972 г.н., г.Вілейка). А таксама, прадстаўлены дакументы ад Келлер Ганны Леанідаўны (1974 г.н., г.Мінск), шляхам вылучэння ад Ліберальна-дэмактатычнай партыі, Балабанскай Таццяны Леанідаўны (1982 г.н., г.Маладзечна), шляхам вылучэння ад партыі БНФ, Супрановіч Ірыны Аляксандраўны (1973 г.н., агр. Крывое Сяло), шляхам вылучэння ад Камуністычнай партыі Беларусі.
Прадстаўленне дакументаў на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі шостага склікання Жыбуль Н.П. было двумя шляхамі: зборам подпісаў ініцыятыўнай групай і вылучэннем працоўнымі калектывамі дзяржаўных устаноў адукацыі «Вілейская гімназія № 1 «Логас», «Сярэдняя школа № 3 г. Вілейка» і «Сярэдняя школа № 5 г. Вілейка».
Па інфармацыі акруговай выбарчай камісію па Вілейскай выбарчай акрузе № 74 ініцыятыўная група Несцяровіча Сяргея Іванавіча (1970 г.н., г.Вілейка) дакументаў у акруговую камісію не прадставіла.
2 жніўня 2016 года адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі па Вілейскай выбарчай акрузе № 74 па пытанні адбору падпісных лістоў ініцыятыўных груп для праверкі правільнасці іх запаўнення. Нагадаем, што рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі шостага склікання пачалася з 2 жніўня і працягнецца да 11 жніўня ўключна і на дадзены момант акруговай выбарчай камісіяй па Вілейскай выбарчай акрузе № 74 разглядаюцца пададзеныя патэнцыяльнымі кандыдатамі дакументы з улікам шэрагу крытэраў. Рашэнне акруговай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі з указаннем падстаў выдаецца не пазней, чым на наступны дзень пасля прыняцця рашэння.
Сяргей ГАНЧАР

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 144 queries