Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

З 8 па 15 верасня 2011 года ў бібліятэках раёна аб’яўлены Тыдзень бібліятэчнай культуры

З 8 па 15 верасня 2011 года ў бібліятэках раёна аб’яўлены Тыдзень бібліятэчнай культуры, які прысвячаецца прафесійнаму святу – Дню бібліятэк. У гэты перыяд пройдзе шмат цікавых мерапрыемстваў: творчыя вечарыны У. Цануніна і Т. Цвятковай. Тыя, хто з’яўляецца аматарам чытання, змогуць пазнаёміцца з кніжнай выставай «Любімыя кнігі бібліятэкараў», будзе аб’яўлены месячнік «Падары кнігу бібліятэцы».
15 верасня ў зале выстаў краязнаўчага музея пройдзе свята чытання, дзе прысутныя змогуць пазнаёміцца з творчымі прэзентацыямі некаторых мастацкіх твораў, якія карыстаюцца найбольшым попытам у чытачоў.
Мэта цыкла мерапрыемстваў – звярнуць увагу грамадскасці на ролю кнігі і чытання ў жыцці чалавека, на яго інтэлектуальнае і духоўнае развіццё.

Галіна АЎЛАСОВІЧ,
намеснік дырэктара Вілейскай РЦБС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries