Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Як вызвалялася Вілейка. На фота разбураны горад

На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, вераломна парушыўшы дагавор аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая па сваіх маштабах і жорсткасці не мела роўных у гісторыі. Беларусь у ліку першых савецкіх рэспублік была падвергнута ўдарам ворага. На тэрыторыі Беларусі наступала самая моцная з трох фашысцкіх груповак вермахта – група армій “Цэнтр”.

Усімі сіламі войскі Чырвонай Арміі спрабавалі стрымаць наступленне агрэсара. На захад ад Мінска апынуліся ў акружэнні некалькі савецкіх дывізій. 23 чэрвеня з Магілёва ў Маладзечна прыбыў чыгуначны эшалон 13 арміі (камандуючы генерал-лейтэнант П.М.Філатаў), кіраўніцтва і штабныя падраздзяленні. Раніцай 24 чэрвеня на камандны пункт 13-й арміі прыбыў камандзір 5-й танкавай дывізіі палкоўнік Ф.Ф.Фёдараў. Ён далажыў, што яго дывізія вяла баі ў Прыбалтыцы, трапіла ў акружэнне і прабілася ў раён Маладзечна-Вілейка.

Пад вечар з усходу да берагоў Віліі падышла 50-я стралковая дывізія генерал-маёра В.П.Еўдакімава і з ходу ўступіла ў бой супраць мотапяхоты праціўніка.

Неспакойна было ў гэтыя дні і ў небе Вілейшчыны.  24 чэрвеня, каля вёскі Снежкава, разыгралася трагедыя. У ходзе няроўнага паветранага бою быў збіты і гераічна загінуў экіпаж самалёта СУ-2, камандзір – Панін Васіль Іванавіч. Зараз на гэтым месцы – памятны знак.

Нягледзячы на гераічнае супраціўленне воінаў Чырвонай Арміі 25 чэрвеня 1941 года, праз тры дні пасля пачатку вайны, тэрыторыя Вілейшчыны была занята фашыстамі. Тры доўгія цяжкія гады працягвалася яе акупацыя.

Июль 1944 г. Сожженный немцами Вил Обл Дом культуры и театр (ныне дух. отд. музыкальной школы)

З першых дзён акупацыі ў Вілейцы ўсталявалася мясцовая ваенна-палявая камендатура. Услед за нямецкімі войскамі рухаліся спецыяльныя штабы СС і СД, так званыя айзантцгрупы і зондэркаманды, складзеныя са служачых гестапа і паліцыі. Пад маркай стварэння бяспекі ў тыле нямецкай арміі гэтыя галаварэзы знішчалі камуністаў, савецкіх актывістаў, мірных грамадзян.  43 вёскі Вілейшчыны знішчаныя разам з жыхарамі, або часткай насельніцтва за гады фашысцкай акупацыі. Дзве вёскі Любча і Боркі, і тры хутары Клюева, Рабцова і Янава не адноўлены да сённяшніх дзён – іх напаткаў лёс Хатыні.

У тыле ворага засталася вялікая колькасць байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі, мясцовых жыхароў, якія арганізавалі супраціўленне ворагу.

Вілейскае антыфашысцкае падполле адносіцца да ліку найбольш буйных арганізацый, якія дзейнічалі на часова акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

У верасні 1941 года на акупіраваную тэрыторыю Вілейскай вобласці прыбыў накіраваны ЦК КП(б)Б камуніст Фёдар Рыгоравіч Маркаў, які пачаў актыўную работу па арганізацыі барацьбы з акупантамі. Напярэдадні вайны ён працаваў намеснікам старшыні Вілейскага абласнога Савета дэпутатаў, з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. У тыле ворага Ф.Р.Маркаў стварыў партызанскую групу, пазней брыгаду імя Варашылава, адну з першых у Вілейскай вобласці.

Сярод першых арганізатараў падпольнай барацьбы на Вілейшчыне быў Андрэй Іванавіч Валынец, ураджэнец в.Жаўткі, пазней камандзір партызанскай брыгады “За Савецкую Беларусь”.

У ліпені – жніўні 1943 года створана Вілейскае партызанскае злучэнне. Яднала 18 партызанскіх брыгад і 5 асобных атрадаў, дзейнасць якіх распаўсюджвалася ад Маладзечна да берагоў Заходняй Дзвіны.

У зоне горада Вілейкі і раёна дыслацыраваліся і дзейнічалі брыгады імя С.М.Будзённага, “За Савецкую Беларусь”, імя М.В.Фрунзе, 2-ая імя А.В.Суворава, 1-ая Антыфашысцкая, “Народныя мсціўцы” імя В.Т.Варанянскага, Смаленскі партызанскі полк, асобны атрад імя Р.І.Катоўскага, спецыяльныя групы і атрады Наркамата Дзяржбяспекі БССР (“Альфа”, “Бура”, “Полымя”, “Трэція”).

Рэйдам для выканання баявых аперацый заходзілі сюды і іншыя брыгады і атрады. Кіраўніцтва ўсёй дзейнасцю на тэрыторыі партызанскіх зон ажыццяўлялі: Вілейскі падпольны абком партыі – сакратары абкома – Іван Фролавіч Клімаў і Аляксандр Андрэевіч Манахаў і Вілейскі падпольны абком ЛКСМБ, з верасня 1943 года першым сакратаром быў Пётр Міронавіч Машэраў. У гонар Вілейскіх падпольных абкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, штаба партызанскай брыгады імя К.Я.Варашылава каля вёскі Чарэмшыцы Мядзельскага раёна ў 1980 годзе пастаўлены два мемарыяльныя знакі, адноўлены зямлянкі. Савецкі ўрад высока адзначыў баявыя дзеянні вілейскіх падпольшчыкаў і партызан. Сотні іх былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Сакратар Вілейскага падпольнага абкома камсамола П.М.Машэраў, камандзір партызанскай брыгады “За Савецкую Беларусь” А.І.Валынец, камандзір партызанскага атрада “Патрыёт” імя С.М.Будзённага А.С.Азончык, камандзір партызанскай брыгады імя К.Я.Варашылава Ф.Р.Маркаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Залатых зорак удастоены віляйчане, якія загінулі вызваляючы краіны Заходняй Еўропы: адважны кулямётчык Лаўрыновіч Уладзімір Сцяпанавіч, ураджэнец в.Порса, загінуў падчас ліквідацыі варожай групіроўкі ва Усходняй Прусіі  31 студзеня 1945 года; Зубовіч Канстанцін Міхайлавіч, ураджэнец в.Папоўцы, загінуў у баі 28 снежня 1944 года на вуліцах Будапешта, там і пахаваны.

Да лета 1944 года значная частка тэрыторыі Беларусі была ўжо вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вілейка апынулася ў паласе наступлення 3-га Беларускага фронту. Наступальны парыў нашай арміі быў такім магутным, што часці 3-га гвардзейскага Сталінградскага механізаванага корпуса падышлі да Віліі ўжо праз тыдзень пасля фарсіравання Бярэзіны, пераадолеўшы каля 100 кіламетраў.

Да вечара 30 чэрвеня перадавыя атрады 35-й гвардзейскай танкавай брыгады і 334-га гвардзейскага мінамётнага дывізіёна рэактыўнай артылерыі (“кацюш”) знаходзіліся на подступах да Вілейкі. Агульнае камандаванне гэтым зводным атрадам і кіраўніцтва ўсёй аперацыі па вызваленні Вілейкі было даручана Герою Савецкага Саюза, гвардыі генерал-маёру танкавых войск Азі Агадавічу Асланаву, камандзіру 35-й гвардзейскай танкавай брыгады. Сумесна з часцямі Чырвонай Арміі ў баі за Вілейку ўдзельнічалі партызаны брыгады “Народныя мсціўцы” імя В.Т.Варанянскага пад камандваннем падпалкоўніка Г.Ф.Пакроўскага. Партызаны гэтай брыгады пасля сустрэчы  30 чэрвеня з рэгулярнымі армейскімі часцямі аказвалі ім падтрымку ў правядзенні баявых дзеянняў.

Камандзір 3-га гвардзейскага Сталінградскага механізаванага корпуса гвардыі генерал-лейтэнант танкавых войскаў Герой Савецкага Саюза В.Ц.Абухоў успамінаў: “Захоп Вілейкі аказаўся нечаканым не толькі для ворага, але і для камандвання фронту. Днём паступіла радыёграма са штаба фронту з загадам авалодаць да зыходу дня 2 ліпеня горадам Вілейка, у той час як генерал Асланаў у 15 гадзін ужо данёс мне аб узяцці гэтага горада”.

Дзякуючы высокаму воінскаму майстэрству і мужнасці абласны цэнтр і буйная чыгуначная станцыя Вілейка былі вызвалены малымі сіламі і з невялікімі стратамі. Вечарам таго ж дня па радыё быў перададзены загад Вярхоўнага галоўнакамандуючага войскам 3-га Беларускага фронту ў сувязі з вызваленнем Вілейкі. У ім адзначаліся выдатныя баявыя дзеянні воінаў, якія вызвалялі горад.

Вольга КОЛАСАВА, старшы навуковы супрацоўнік ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей”

Што пакінулі яны пасля сябе ворагі?

Дзякуючы рэдкім фотаздымкам, якія сёння захоўваюцца ў нашым музеі, мы сёння можам паказаць знаёмыя ўсім нам будынкі такімі, якімі іх пакінулі ворагі. Вось яна, разбураная Вілейка…

Июль 1944 г. Сожженный немцами Вил Обл Дом культуры и театр (ныне дух. отд. музыкальной школы)

Июль 1944 г. Взорванная немцами городская электростанция

Июль 1944 г. Вид разрушенной немцами главной ул. Советской
Июль 1944 г. Разрушенная немцами женская 7-ми классная школа (ныне интернат)
Июль 1944 г. Разрушенная снарядами церковь Св. Георгия (на ее месте сейчас размещён Беларусбанк). Полностью разобрана в 1960-х гг
Июль 1944 г. Сожженная мужская 7-ми классная школа (размещалась в районе СШ№3)
Июль 1944 г. Сожженные немцами дома и магазины по ул. Советской
Июль 1944 г. Сожженное здание Вилейского облисполкома (сейчас здание КУП «Содружество» по ул. Советской (рынок)
Июль 1944 г. Сожженные немцами магазины по ул. Советской (ныне хозяйственный магазин и библиотека)
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 133 queries