Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Як прайшоў тыдзень беларускай мовы ў саду №8

Жыву ў Беларусі – і тым ганаруся! Пад такім дэвізам з 18 па 22 лютага ў ДУА «Яслі-сад №8 г. Вілейкі» прайшоў тыдзень беларускай мовы. Удзел у тыдні прынялі педагогі, выхаванцы ўсіх узроставых груп і іх бацькі.

На працягу тыдня ў групах прайшлі мерапрыемствы на роднай мове. Выхаванцы малодшых груп адправіліся ў падарожжа па беларускіх народных казках. Разам з героямі казак гулялі ў беларускія народныя гульні, слухалі беларускія народныя песні.

Выхаванцы сярэдніх груп сумесна з выхавальнікамі акунуліся ў атмасферу старажытнага быту беларускага народа. Дзеці пазнаёміліся з жывёламі беларускіх лясоў, разгледзілі беларускае народнае адзенне, посуд, слухалі і спявалі беларускія песні, пазнаёміліся з цацкамі сваіх бабуль. А разам з бацькамi падрыхтавалi кніжкі-малышкі на беларускай мове. Найбольшае задавальненне атрымалі, гуляючы ў беларускія народныя гульні.

Выхаванцы старэйшых груп на працягу тыдня з цікавасцю прымалі ўдзел у розных відах дзейнасці: слухалі і чыталі вершы, казкі на беларускай мове, спявалі белрускія песні, танцавалі, гулялі ў беларускія народныя гульні, разам з бацькамi падрыхтавалi малюнкi па матывах беларускіх народных казак. Таксама сталі ўдзельнікамі квэст-гульні «Мая Радзіма – Беларусь!», у ходзе якой разам з Бульбашом пашырылі свае веды пра родны горад, пра нашу Радзіму.

Кацярына ДЗЯРУГА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці яслей-сада №8

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 143 queries