Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Выстава, прысвечаная 95-годдзю нараджэння Васіля Быкава, прэзентуецца ў Вілейцы

Выстава «Доўгая дарога дамоў», прысвечаная 95-годдзю нараджэння Васіля Быкава, прэзентуецца зараз у гарадской бібліятэцы сямейнага чытання. Мерапрыемства ладзіцца ў рамках другога раённага літаратурна-музычнага фестывалю “Светлае слова”.

Мабільная выстава падрыхтавана Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Прэзентавала яе загадчыца аддзела музея Вольга Гулева.

Выстава складзена па апошняй кнізе Васіля Быкава “Доўгая дарога дамоў”. Гэта жыццяпіс пісьменніка, зроблены ім самім. Васіль Уладзіміравіч ужо цяжка хварэў, калі кнігу аддалі ў друк, і казаў сябрам, што хаця б дачакацца яе выхаду. Дачакаўся. І кніжку ў сціплай чорнай вокладцы ў руках патрымаў і нават падпісаў на ўспамін блізкім сябрам.

Некалькі мабільных стэндаў распавядаюць жыццё пісьменніка: тут амаль няма дакументаў, але шмат уласных малюнкаў (бо мы ж памятаем са школы, што спачатку Быкаў хацеў быць мастаком і нават непрацяглы час вучыўся гэтаму) і вытрымкі з кнігі. Тут адлюстраваны ўсе перыяды жыцця славутага майстра: радзіма – вёска Бычкі на Віцебшчыне, вайна, праца ў “Гродзенская праўдзе”, першы твор, стасункі з рэдактарам “Новага міру” Аляксандрам Твардоўскім, прызнанне ў савецкі час, ад’езд з Беларусі, цяжкае вяртанне…

  • Быкаў шмат маляваў, – распавядала Вольга Гулева. – Яго малюнкі вельмі інфармацыйна насычаныя: гэта дакументальнасць, з аднаго боку, а з другога – тонкае пачуццё гумару.

Супрацоўнік музея адзначыла, што мэта выставы – актуалізаваць уласныя суадносіны гледача з Быкавым: вось Васіль, яго тэксты і малюнкі, і вось глядач са сваім светапоглядам і вопытам. Што атрымаецца ў вас? Зайдзіце у бібліятэку, выстава доўжыцца яшчэ тры тыдні кастрычніка.

Даведка. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Адчыніў дзверы для наведвальнікаў у 1991 годзе. У фондах захоўваецца каля 90 тысяч музейных адзінак. Да рарытэтаў музея адносяцца рукапісныя кнігі і старадрукі XVIIXVIII стст., прыжыццёвыя выданні і асабістыя рэчы класікаў беларускай літаратуры, рукапісы твораў, кнігі з аўтографамі, экслібрысы, рэдкія адзінкі іканаграфіі, фотаматэрыялы XIX — першай паловы XX стст. У складзе музея –10 музеяў пісьменнікаў па ўсёй Беларусі. Напрыклад, музей А.Міцкевіча “Завоссе”, музей Ф.Багушэвіча “Кушляны”, музей П.Броўкі ў Пуцілкавічах і інш. У 2014 годзе філіялам музея стала лецішча Васіля Быкава ў Ждановічах (працуе толькі з мая па кастрычнік).

Ірына ТРУБАЧ/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 145 queries