Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Выстава – аздабленне для канцэрта

Напярэдадні прыгожага жаночага свята ў актавай зале Вілейскага раёна газазабеспячэння ПУ «Маладзечнагаз» па ініцыятыве прафсаюзнай пярвічкі была арганізавана выстава работ, аўтарамі якіх з’яўляюцца работнікі арганізацыі.

Вышытыя карціны, кветкавыя кампазіцыі з бісеру, аб’ёмныя лебедзі з паперы, шкатулкі з паштовак – усё гэта стала сапраўдным аздабленнем для святочнага канцэрта-віншавання. А ён, арганізаваны ўласнымі сіламі, атрымаўся цёплым і душэўным.

З музычным нумарам выступала і Ірына Сакалоўская. Ірына Іванаўна працуе падсобнай рабочай у раёне газазабеспячэння дзесяць год, яе муж, Сяргей Сямёнавіч, вадзіцель першага класа аварыйна-дыспетчарскай службы. У іх сямейнай біяграфіі было і так, што ў Вілейскім раёне газазабеспячэння працавала ўся іх сям’я – яны, бацькі, і два іх сыны. Нягледзячы на, здавалася б, празаічныя працоўныя абавязкі, Ірына Іванаўна – чалавек таленавіты. Спявала ў народным хоры «Любанія» і царкоўным хоры, на «ты» – з гітарай і клавішамі. Вышываць карціны – яшчэ адно яе захапленне, асалоду дорыць і сам працэс, і, канешне, вынік. Спрабуючы сябе ў гэтым накірунку, «трэніравалася» на кветках, потым з’явілася выява Марыі з немаўляткам на руках, а самай любімай карцінай стала «Сімвал веры» – праца над ёю дапамагла ў складаны жыццёвы час знайсці душэўную раўнавагу. Той, хто бачыў работы Ірыны Скалоўскай, не мог не адчуць тую цеплыню і стараннасць, з якой стваралася кожная з іх.

Таццяна ШАРШНЁВА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 148 queries