У Салігорску адбылося IV рэгіянальнае свята-конкурс “На аблоках дзяцінства”, у якім прынялі ўдзел і студыі Вілейскага цэнтра эстэтычнага выхавання.
Студыя гульнёвых і абрадавых прадстаўленняў “Вілейскія забаўлянкі” (рэжысёр Аляксандра Лапацкая, канцартмайстар Вольга Бабурына) прадставілі на суд журы абрадава гульнёвую праграму “Траецкія ігрышчы”. У праграме былі выкарыстаны траецкія спевы, абрады кумавання і провадаў русалкі, траецкія гульні. Студыя атрымала высокую адзнаку журы: дыплом у намінацыі “За зберажэнне і творчае развіццё традыцый гульні” і каштоўны падарунак.
Народная студыя мяккай цацкі “Пушысцікі” (кіраўнік Таццяна Малькевіч, мастак-афарміцель Ніна Прушак) і менавіта яе ўдзельнікі таксама атрымалі дыпломы: Несцяровіч Дар’я (8 год) – Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Ільняная казка”; Клімянок Надзея (12 год) – Дыплом за ўдзел у той жа намінацыі, а таксама каштоўны падарунак.
Народная студыя арыгамі “Чароўны квадрат” (кіраўнік Алена Шахрай, мастак-афарміцель Іна Занкевіч) і яе ўдзельнікі Завадская Ксенія і Завадская Вікторыя атрымалі Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Папяровая вясёлка”, а таксама каштоўны падарунак.
Нягледзячы на капрызы надвор’я, фестываль прынёс студыям поспех і цудоўны настрой.
Аляксандра ДАМАЦКАЯ




